Валерый Пятровіч Прыстаўка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1997 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | энтамалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1974) |
Альма-матар |
Валерый Пятровіч Пры́стаўка[1] (14 лістапада 1932 — 30 мая 1997) — вучоны-энтамолаг, доктар біялагічных навук (1974).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Калодзежы (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1977 года працаваў у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыі. У 1983—1992 гадах у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па мікрабіялагічных метадах барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур, выкарыстанню радыеізатопаў і іаніавальнага выпраменьвання, метадах уліку колькасці насякомых.
Сярод апублікаванага:
- Генетический и другие нехимические методы защиты плодовых культур от яблонной плодожорки / М-во сел. хоз-ва СССР. Всесоюз. науч.-исслед. ин-т информации и техн.-экон. исследований по сел. хоз-ву. — М.: [ВНИИТЭИСХ], 1974.
- Использование экологических данных для обоснования интегрированной защиты растений. — М., 1977.
- Принципы и методы экспериментальной энтомологии / Под ред. Л. М. Сущени. — Мн.: Наука и техника, 1979.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура
- Прыстаўка Валерый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 83. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.