Валерый Мікалаевіч Курдзюкоў
Пасол Беларусі ў Чэхіі[d]
25 чэрвеня 2015 20 верасня 2021

Нараджэнне 28 мая 1962(1962-05-28) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пасол

Валерый Мікалаевіч Курдзюкоў (28 мая 1962, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Член КПСС.

Біяграфія

У 1979—1983 гадах вучыўся ў Кіеўскім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы імя М. В. Фрунзэ, у 1991—1993 гадах — у Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Гісторыя знешняй палітыкі і міжнародных адносін». У 1998 годзе скончыў Егіпецкі інстытут міжнародных адносін. 2005 годзе — Рымскі каледж НАТА для старэйшых службовых асоб краін-удзельніц Савета еўраатлантычнага партнёрства і Міжземнаморскага дыялогу, у 2007 годзе — Дыпламатычную акадэмію МЗС Расійскай Федэрацыі.

Працаваў інструктарам ЦК ЛКСМБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995) па Лідзкай-Камсамольскай выбарчай акрузе № 258.

У 2003—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У 2012—2013 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2015 гадах — начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы. 22 кастрычніка 2015 года уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Чэскай Рэспублікі М. Земану.

20 верасня 2021 года указам Прэзідэнта вызвалены быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.