Валерый Карашкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Віктар Назаранка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 студзеня 1953 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяеч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011).
Біяграфія
Валерый Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Іўе Гродзенскай вобласці.
У 1975 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА.
1977—1981 — інжынер, старшы інжынер, начальнік адзела ЦКБ «Стандарт».
1981—1991 — намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара ЦКБ «Спектр», у 1991—1992 — намеснік генеральнага дырэктара НВА «Спектр».
1992—1994 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
1994—1997 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.
1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Беларусі.
2001—2006 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5 мая 2006 — 14 снежня 2011 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.
Аўтар болей за сто пяцьдзясят навуковых прац і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны член Беларускай інжынернай акадэміі, Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі, Метралагічнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.
Узнагароды
У 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэта СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 кастрычніка 2008 годзе за актыўную працу па ўмацаванні і развіцці Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагароджаны граматай СНД.
Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
- Старонка Архівавана 14 студзеня 2011. на старонцы «Беларускага тэлеграфнага агенцтва»
- Біяграфія Архівавана 4 сакавіка 2016. на старонцы Дзяржкамстандарта (руск.)