Валерый Васільевіч Лашчынін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Аляксандравіч Сапрыкін[d] | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Іванавіч Далгоў[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 верасня 1940 |
||||||
Смерць | 14 сакавіка 2023 (82 гады) | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валерый Васільевіч Лашчынін (11 верасня 1940, Масква — 14 сакавіка 2023) — беларускі і расійскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (1996). Заслужаны работнік дыпламатычнай службы Расійскай Федэрацыі (2012).
Біяграфія
Нарадзіўся 11 верасня 1940 года ў Маскве.
У 1964 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1965—1977 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў БССР. У 1989—1995 гадах — намеснік пастаяннага прадстаўніка СССР (Расіі) пры міжнародных арганізацыях у Жэневе (Швейцарыя).
З 25 лістапада 1996 года па 24 лютага 1999 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У 2012—2015 гадах — памочнік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
Памёр 14 сакавіка 2023 года[1].
Узнагароды
- Ордэн Пашаны (2015).