Валерый Багавеевіч Садыкаў
Дата нараджэння 6 ліпеня 1940(1940-07-06) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 6 ліпеня 1940, Казань) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Валгаградграмадзянпраекце. З 1971 года — старшы архітэктар, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Удзельнічаў у праектаванні Музея абароны і панарамы Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе (1971).

16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: фізкультурна-аздараўленчы камбінат у парку па вул. Матусевіча (1975), стадыён «Трактар» (1980), 16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам па вул. Енісейскай, інжынерна-лабараторны корпус па вул. Трасцянецкай (1985), інтэрнат для інвалідаў і састарэлых у Дражні (1986) у Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.