Валерый Малашка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна | ||||||
Пераемнік | Ірына Анатольеўна Касцевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Жарко | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сцяпанавіч Каранік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1966 (57 гадоў) |
||||||
Маці | Эмілія Аляксандраўна Малашка[d] | ||||||
Дзеці | Антон Валер’евіч Малашка | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | урач, міністр, медыцынскі адміністратар, педыятр, анестэзіёлаг, рэаніматолаг, галоўны ўрач | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
![]() ![]() |
Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 30 лістапада 1966, Гродна) — міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).
Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).
З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.
З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[2]. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама[3].
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Узнагароды
- Ордэн Пашаны (2022)[4];
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5].
Зноскі
- 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-CNB-a574742&strq=l_siz=20
- ↑ Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 19 жніўня 2018.
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.08.2019.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
- ↑ Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.