Валера Песін
Фатаграфія
На выставе ў галерэі ЛаСандр-Арт у верасні 2014
Імя пры нараджэнні Валерый Уладзіміравіч Песін
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1963(1963-06-30) (60 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Сцяг СССР БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт, пейзаж
Мастацкі кірунак мадэрнізм
Уплыў Ван Гог, Пабла Пікаса
Сайт facebook.com/pages/Valer…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вале́ра Пе́сін (нар. 1963, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.

Біяграфія

Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. У 80-я належаў да групы нонканфармістаў. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Правучыўшыся два гады на будаўнічым факультэце, Песін быў выключаны з політэхнічнага інстытута. Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Мінску і Маскве. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.

Персанальныя выставы

Галоўны зал экспазіцыі «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, 2015
  • Галерэя «6-я лінія» (Мінск),
  • Галерэя «Im Hof» (Эсэн, Германія);
  • Каталіцкі універсітэт (Люблін, Польшча)
  • Палац мастацтваў (Мінск)
  • Stichtigh Muset (Эйндхавен, Галандыя)
  • Галерэя «Злата» (Масква)
  • Музей г. Лембарк (Польшча)
  • Галерэя «Rectoverso» (Люксембург)
  • ЦДМ (Масква);
  • Выставачная зала ЮНЕСКА (Масква)
  • Дні Беларусі ў Швецыі (Стакгольм)
  • Галерэя «Алена» (Масква);
  • Расійскі фонд культуры (Масква)
  • Галерэя «Арт-Яр»
  • ДЦ «Федэрацыя»
  • 2011 — персанальная выстаўка ў Галерэі «Ў», Мінск[1]
  • 2013 — Мастацкі праект «Дзённік», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
  • 2014 — «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск[3]
  • 2015 — «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск[4]

Зноскі

  1. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Открытие выставки Валерия Песина (руск.) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Валерий Песин презентовал проект «Дневник/Diary» (руск.)
  3. Мастацкая выстава жывапісу «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств (руск.) Архівавана 15 сакавіка 2015.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.