Славутасць | |
Валенштэйнскі палац | |
---|---|
чэшск.: Valdštejnský palác | |
50°05′24″ пн. ш. 14°24′24″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і маньерызм |
Архітэктар | Андрэа Спеца[d] і Джавані дэ Галіяна П'ероні[d] |
Дата заснавання | 1623 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валенштэйнскі палац — найбуйнейшы палац Прагі, месца паседжанняў сената Чэхіі (з 1992 г.). Рэзідэнцыя была выбудавана ў квартале Мала Страна для фельдмаршала Валенштэйна ў 1623-30 гг. на месцы 26 асабнякоў і 6 садоў.
Пераважны стыль можна вызначыць як позні рэнесанс, ці маньерызм. Будаўніцтва курыравалі Андрэа Спецца, любімы дойлід Валенштэйна, і Джавані П'ероні — вучань Галілея. Лічыцца, што пры праектаванні лоджыі П’ероні натхняўся працамі свайго бацькі ў Лігурыі.
Унутры палаца найбольш характэрны Рыцарская зала ў два паверхі з выявай Валенштэйна ў выглядзе бога вайны, Марса. Іншыя фрэскі навеяныя сюжэтамі «Энеіды». Частка фрэсак была зафарбавана ў 1853 годзе, але адноўлена пры рэстаўрацыі 1954 года. Палацавая капліца ўпрыгожана сцэнамі з жыцця св. Вацлава.
Пасля забойства заказчыка палац быў канфіскаваны ў казну, затым вернуты яго пляменніку і заставаўся ва ўладанні Вальдштэйнаў да канца Другой сусветнай вайны. Падчас паваеннай рэстаўрацыі быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе сад з сажалкай, дзе ўстаноўлены фантан з бронзавай статуяй Нептуна, якую выканаў найбуйнейшы прадстаўнік паўночнага маньерызма, Адрыян дэ Фрыз.
Скульптурныя групы ў садзе — копіі з арыгіналаў, якія былі вывезены з Прагі шведскімі інтэрвентамі і цяпер красуюцца ў Дротнінгхольмскім парку.
Зноскі
- 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
Літаратура
- Valdštejnský palác v Praze. Praha 2002. ISBN 80-86087-35-2
- Parlament České republiky Senát Valdštejnský palác. Praha 1996. ISBN 80-902193-1-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вальдштэйнскі палац
- Старонка пра палац на сайце Чэшскага парламента(недаступная спасылка)