Валдэмарс Замуэлс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Voldemārs Zāmuēls | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 мая 1872 |
||||||
Смерць |
16 студзеня 1948 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, суддзя, журналіст | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валдэмарс Замуэлс (лат.: Voldemārs Zāmuels; 22 мая 1872 — 16 студзеня 1948) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1924 годзе.
Вывучаў права ў Тартускім універсітэце. З восені 1917 да восені 1918 узначальваў дзейнасць Латвійскай нацыянальнай рады. Пасля абвяшчэння незалежнасці Латвіі — суддзя Вярхоўнага суда (з лістапада па снежань 1918 года). У верасні 1919 года стаў галоўным пракурорам Вярхоўнага суда.
У красавіку 1920 года абраны членам Канстытуцыйнага суду са спісу ад дэмакратаў і цэнтрыстаў. У кабінеце Зігфрыдса Мейеровіцса ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі (чэрвень 1921 — ліпень 1922 года).
27 студзеня 1924 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Латвіі. Ён быў першым у гісторыі дзяржавы кіраўніком урада, які не паходзіў з Латвійскай сялянскай партыі. На працягу першых трох месяцаў 1924 года ён таксама быў міністрам юстыцыі. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Гуга Цэлміньш.
У 1927 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах як адзін з чатырох апанентаў свайго паплечніка па партыі Густаўса Зэмгалса.
Падчас Другой сусветнай вайны эміграваў ў Германію.