Пасёлак гарадскога тыпу
Валаконаўка
± |
Валаконаўка[2] (руск.: Волоко́новка) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Валаконаўскага раёна Белгародскай вобласці Расіі. Чыгуначная станцыя на лініі Стары Аскол — Валуйкі. Размешчаны на левым беразе ракі Аскол (басейна Дона), за 30 км на поўдзень ад Новага Аскола.
Гісторыя
Па дадзеных перапісу 1877 года, у слабадзе Валаконаўка налічвалася 6240 жыхароў. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1961 года. 25 чэрвеня 2011 года ў Валаконаўцы Белгародскай вобласці адбылося адкрыццё помніка Рыгору Рыгоравічу Валконскаму.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Сямён Уладзіміравіч Букчын (нар. 1941) — беларускі літаратуразнаўца
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — карта Белгародскай вобласці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.