Вёска
Валавель ![]()
Валавель на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Валаве́ль[1] (трансліт.: Valavieĺ, руск.: Воловель) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Закозельскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Валавельскага сельсавета.
Славутасці
![](../I/Valaviel%252C_Jura%C5%ADskaja._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BB%D1%8C%252C_%D0%AE%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(XX).jpg.webp)
У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў 1766 годзе[2]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000190
У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000191
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Валавэ́ль
- ↑ Валавель на сайце Radzima.org
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валавель