Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
55°10′16″ пн. ш. 29°16′50″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Узрэчча |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000164 |
|
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Узрэчча, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. У брацкай магіле пахавана 215 чалавек. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі.
Помнік
Помнік — скульптура воіна, які стаіць на калене з аўтаматам у правай руцэ і каскай у левай. Скульптура вышынёй 2,5 м. Пастамент — 2,2 м. Аснова 1,2×2 м. На пастаменце размешчана мармуровая дошка з надпісам: «Вечная память героям, павшим в боях за Родину». На земляным вале размешчаны пліты з прозвішчамі загінулых.
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
- Джумаш Асаналіеў, Герой Савецкага Саюза
- Іван Сямёнавіч Бірукоў, Герой Савецкага Саюза
- Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі, Герой Савецкага Саюза
- Анатоль Міхайлавіч Звераў, Герой Савецкага Саюза
- Іван Аляксеевіч Мартынаў, Герой Савецкага Саюза
- Іван Антонавіч Плякін, Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Данілавіч Салончанка, Герой Савецкага Саюза
- Міхаіл Пятровіч Хваткоў, Герой Савецкага Саюза
Зноскі
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Комплекс мемарыяльны «Узрэчча». Бешанковіцкі раён, в. Узрэчча
Літаратура
- Голесник, С. Восемь героев / С. Голесник // Советская Белоруссия. — 2008. — 5 июля. — С. 12.
- Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 131—132.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.