Вайна Шостай кааліцыі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Напалеонаўскія войны | |||
| |||
Дата | 1813—1814 | ||
Месца | Прусія, Саксонія, правінцыя Шампань (Францыя) | ||
Вынік | Перамога кааліцыі (Парыжскі мір) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна Шостай кааліцыі — вайна кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Напалеонаўскай Францыі і яе саюзнікаў. Антыфранцузская кааліцыя склалася пасля знішчэння Вялікай арміі Напалеона ў Расіі падчас Рускай кампаніі 1812 года.
Напачатку 1813 года вайну супраць Напалеона ў цэнтральнай Еўропе вяла толькі Расія. У кааліцыю з Расіяй у сакавіку 1813 увайшла Прусія, затым улетку таго ж гады ўступілі Англія, Аўстрыя і Швецыя, а пасля разгрому Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года да кааліцыі далучыліся германскія дзяржавы Вюртэмберг і Баварыя. Незалежна з Напалеонам на Пірэнейскім паўвостраве ваявалі Іспанія, Партугалія і Англія. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся на працягу года з мая 1813 да красавіка 1814 года з 2-месячным перамір’ем улетку 1813-га.
У 1813 годзе вайна супраць Напалеона вялася з пераменным поспехам на тэрыторыі Германіі, галоўным чынам у Прусіі і Саксоніі. У 1814 годзе баявыя дзеянні перамясціліся на тэрыторыю Францыі і завяршыліся да красавіка 1814-га ўзяццем Парыжа і адрачэннем Напалеона ад улады.
Нямецкая гістарыяграфія вылучае ў самастойны эпізод гэтай вайны Вызваленчую вайну ў Германіі, якая аказала вырашальны ўплыў на стварэнне праз паўстагоддзя Другога Рэйха.
Зноскі
- ↑ Германскія дзяржавы, якія першапачаткова былі на боку Францыі да канца 1813 перайшлі на бок саюзнікаў.