Араба-ізраільская вайна (1947—1949) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Араба-ізраільскі канфлікт | |||
| |||
Дата | лістапад 1947–ліпень 1949 | ||
Месца | Палесціна | ||
Прычына | Нязгода арабскіх краін і арабскага насельніцтва Палесціны з планам ААН па раздзеле Палесціны. | ||
Вынік | перамога Ізраіля | ||
Змены | Дзяржава Ізраіль створана на тэрыторыях, адведзеных для яго рашэннем ААН, а таксама захопленых у выніку вайны; Іарданская акупацыя Заходняга берага ракі Іардан; Егіпецкая акупацыя Сектара Газы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Араба-ізраільская вайна 1947—1949 гадоў — вайна паміж яўрэйскім насельніцтвам Палесціны, а пасля — ізноў створанай дзяржавай Ізраіль, і арміямі суседніх арабскіх дзяржаў і нерэгулярных арабскіх ваенных фарміраванняў. У Ізраілі яна завецца «Вайна за незалежнасць» (іўр.: מלחמת העצמאות) («мільхемет хаацмаўт»), а ў арабскіх краінах і сярод палестынцаў гэта вайна вядома як «Катастрофа» (араб. النكبة) («Накба»).
На першым этапе з 30 лістапада 1947 года па 14 мая 1948 года яўрэйскія і арабскія ваенізаваныя фарміраванні Палесціны імкнуліся да максімальнага захопу тэрыторыі і кантролю над камунікацыямі, заняцця ключавых пунктаў адразу ж пасля сыходу брытанскіх войскаў.
На другім этапе вайны, пасля спынення дзеяння брытанскага мандата, 15 мая 1948 года Ізраіль абвясціў незалежнасць. Егіпет, Сірыя, Ліван, Трансіарданія, Саудаўская Аравія, Ірак і Емен не пагадзіліся з рашэннем ААН аб падзеле, увялі ў Палесціну рэгулярныя войскі і пачалі серыю ваенных аперацый супраць яўрэйскіх узброеных сіл і паселішчаў, частка якіх належала абвешчанаму напярэдадні Ізраілю, імкнучыся пераламаць ход ваенных дзеянняў, які апынуўся на першым этапе няўдалым для арабскіх ірэгулярных ваенных фарміраванняў. Канчатковай мэтай дзеянняў краін Арабскай лігі было недапушчэнне рэалізацыі Плана ААН па раздзеле Палесціны, знішчэнне новаўтворанай яўрэйскай дзяржавы і, паводле дэкларацыі арабскіх краін пры ўварванні, «стварэнне аб’яднанай дзяржавы Палесціны на аснове дэмакратычных прынцыпаў, якія забяспечаць за ўсімі яго жыхарамі роўнасць перад законам». Ізраільцяне адбілі напад, абаранілі існаванне Ізраіля і захапілі яшчэ больш арабскай тэрыторыі, у дадатак да захопленай на першым этапе вайны. Баявыя дзеянні працягваліся да 18 ліпеня 1949 года. 20 ліпеня было падпісана апошняе пагадненне аб спыненні агню з Сірыяй.
Вайна суправаджалася масавым (ад 520 да больш за 900 тысяч) выхадам палесцінскага арабскага насельніцтва з тэрыторый, якія патрапілі пад кантроль Ізраіля. З іншага боку, пасля рашэння ААН аб падзеле Палесціны больш за 800 тысяч яўрэяў былі выгнаны ці беглі з арабскіх краін у Ізраіль і некаторыя іншыя краіны.
Зноскі
- ↑ Benny Morris. 1948 : a history of the first Arab-Israeli war. — Yale University Press, 2008. — С. 138-269. — ISBN 978-0-300-12696-9.
- ↑ Kenneth Michael Pollack. Arabs at war: Military effectiveness, 1948-1991. — University of Nebraska Press, 2002. — 698 p. — ISBN 0-8032-3733-2.
- ↑ Sadeh, 1997
- ↑ Small, Melvin, & Singer, Joel David. Resort to Arms : International and Civil Wars 1816-1980. — Sage Publications, 1982. — 373 с.
- ↑ Cook, Chris. The Facts on File World Political Almanac. — 3rd Ed. — Facts on File, 1995. — 536 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Араба-ізраільская вайна 1947—1949 гадоў