Стайня-вазоўня ў Трокеніках

Вазо́ўня, або карэ́тная[1] — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсхільным дахам, прыбудаванай да хлява ці іншай гаспадарчай пабудовы[2]. Будаваліся ў корчмах і аўстэрыях, у сядзібах звычайна будавалася ля стайні[1]. У вазоўні захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя сельскагаспадарчыя прылады[2].

Зноскі

Літаратура

  • Вазоўня // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — ISBN 5-85700-014-9.
  • Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / Ю. А. Якимович. — Минск : Навука i тэхнiка, 1991. — 367 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.