Важа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,7[1] м |
Даўжыня | 2,62 км |
Шырыня | 1,11 км |
Плошча | 2,94 км² |
Аб’ём | 6,67 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 24,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Важа |
|
|
|
|
|
|
Ва́жа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 кіламетры ад вёскі Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Назва
Назва балцкага паходжання. Той жа корань Važ- у літоўскай рачной назве Važ-upė. Звязана з літоўскім vežti «везці», važiuoti «ехаць, рухацца»[2]. Назва возера звязаная з тым, што яно праточная і вада праз яго "рухаецца".
Гідраграфія
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².
Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8—10 метраў, месцамі вышыня схілаў складае да 17 метраў. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.
На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі возера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зліваюцца з схіламі.
Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².
Шырыня паласы прыбрэжнай расліннасці складае ад 15 да 100 метраў, расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2 метры.
Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 метраў. У Важу ўпадае рэчка без назвы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-19
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 368—369
Літаратура
- Важа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 446—447. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.