Вае́нны камісарыя́т (скар. ваенкамат) — у Беларусі і краінах былога СССР орган мясцовага ваеннага кіравання.
Задачы
- Падрыхтоўка моладзі да нясення воінскай службы,
- Правядзенне прызываў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве,
- Воінскі улік, вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваеннай мабілізацыі,
- Выкананне іншых абаронных мерапрыемстваў.
Для правядзення прызываў на ваенную службу пры Ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі, у склад якіх уваходзяць кіраўнікі дзяржаўных органаў улады, медыцынскія работнікі і супрацоўнікі Ваеннага камісарыяту.
Літаратура
- Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.