Ваенна-прамысловы комплекс СССР — сукупнасць усіх відаў ваеннай вытворчасці ў СССР.
Гісторыя
Савецкі ВПК ствараўся ў 1920—1930-я гады на базе пабудаваных раней абаронных прадпрыемстваў. Як пастаянна дзеючая сістэма ўзаемасувязяў суб’ектаў эканамічнай і сацыяльна-палітычнай структуры сфармаваўся ў пасляваенныя гады, ва ўмовах Халоднай вайны[1].
Найвышэйшы пік мілітарызацыі савецкай эканомікі прыйшоўся на гады Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове 40-х і ў пачатку 50-х пачалося скарачэнне аб’ёмаў ваеннай вытворчасці, асабліва самалётаў і танкаў. Такая тэндэнцыя захавалася і ў наступныя гады, калі ўзмацніўся ўплыў М. Хрушчова ў вышэйшым кіраўніцтве. На мяжы 50-х і 60-х савецкія ўлады рэфармавалі ваенна-прамысловы сектар, што прывяло да дэцэнтралізацыі і ўсталявання сувязяў паміж абароннымі і грамадзянскімі прадпрыемствамі, пашырэнню геаграфічных і сацыяльных рамак савецкага ВПК. З 1964 года пачаўся адваротны працэс: узмацнена роля цэнтралізаванага планавага пачатку ў кіраванні, арганізавана кансалідацыя прадпрыемстваў ваеннага профілю ў цэнтралізаваныя бюракратычныя галіновыя міністэрствы[1].
Эканамічная структура ВПК фактычна стала апорнай канструкцыяй усёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы СССР. Па даных на канец 80-х гадоў, прадпрыемствы ВПК выраблялі 20-25% валавога ўнутранага прадукту (ВУП), паглынаючы ільвіную долю рэсурсаў краіны. У гэтым сектары былі сканцэнтраваны лепшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і кадры: да 3/4 усіх навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. Прадпрыемствы абароннага комплексу выраблялі вялікую частку грамадзянскай прадукцыі[1].
Да пачатку 80-х гадоў СССР стаў першым у свеце пастаўшчыком узбраенняў (па аб’ёме паставак), апярэдзіўшы ЗША. Савецкі ВПК выйшаў за рамкі адной дзяржавы, ператварыўшыся ў найважную сілу ў сусветнай эканоміцы і міжнародных адносінах[1].
Напрамкі
Савецкія абаронныя прадпрыемствы выраблялі наступную прадукцыю[2]:
- Ваенная авіяцыя. Асноўныя цэнтры — Масква і Падмаскоўе. Найбольш вядомая прадукцыя — самалёты серый МіГ, Су, Ту, Як, Ан і верталёты серый Ка і Мі.
- Ракетна-касмічная тэхніка. Асноўныя цэнтры — Масква, Падмаскоўе, Міяс і Жалезнагорск. Найбольш вядомая прадукцыя — балістычныя ракеты для «Топаль-М».
- Артылерыйскія сістэмы. Асноўныя цэнтры — Валгаград, Перм, Екацерынбург, Падольск, Ніжні Ноўгарад. Найбольш вядомая прадукцыя — «Град», «Ураган», «Смерч».
- Стралковая зброя. Асноўныя цэнтры — Іжэўск і Тула. Найбольш вядомая прадукцыя — Аўтамат Калашнікава.
- Бранятанкавая тэхніка. Асноўныя цэнтры — Валгаград, Харкаў, Омск, Ніжні Тагіл, Арзамас. Найбольш вядомая прадукцыя — Т-72.
- Ваенныя караблі. Асноўныя цэнтры — Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Камсамольск-на-Амуры.
- Боепрыпасы. Асноўныя цэнтры — Паволжа, Заходняя Сібір, Урал.
Таксама выпускалася хімічная і ядзерная зброя.
Заўвагі
- 1 2 3 4 Быстрова И. В. Военно-промышленный комплекс в экономике СССР в годы холодной войны. — М.: ИРИ РАН, 2000. — С. 3. — 359 с.
- ↑ Сидоров М. К.. 5. Экономика России: 5.9. Военно-промышленный комплекс (ВПК) // Социально-экономическая регионика России (HTML). Учебник-атлас для студентов высших учебных заведений. Институт открытого образования. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012.
Літаратура
- Быстрова И. В. Военно-промышленный комплекс в экономике СССР в годы холодной войны. — М.: ИРИ РАН, 2000. — С. 3. — 359 с.