Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана (азерб.: Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від Узброеных сіл Азербайджана.
Па стане на 2006 год, колькасць ВПC Азербайджана складала 7 900 ваенных [1].
Гісторыя
Сучасная гісторыя ВПС Азербайджана пачалася 8 красавіка 1992 года, калі азербайджанскі лётчык старшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе базаваўся 80-ы асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў горадзе Еўлах. У далейшым колькасць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасць пілотаў і палепшыўся іх узровень баявой падрыхтоўкі. У 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, зараз у шэрагах узброеных сіл Азербайджана налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілотаў. Большасць пілотаў ВПС Азербайджана праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турцыі, Германіі, ЗША і іншых краінах.
Якасць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, пераважна ва Украіне і Расіі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забяспечанасці афіцэраў ВПС.
З нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азербайджана. У страі застаюцца зенітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 класа «зямля-паветра», ваенныя зенітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». З радарных станцый СПА краіны здольна адсочваць не толькі ўласна паветраную прастору, але і дзяржаў у памежнай паласе.
Пункты базавання
Месцазнаходжанне | Каардынаты | Найменне авіябазы | ВПП (даўжыня, пакрыццё) | Тэхнічнае аснашчэнне |
---|---|---|---|---|
Кюрдамір | 40°16′25″ пн. ш. 48°09′49″ у. д. | АБ Кюрдамір | 2500 м, бетон | |
Гянджа | 40°44′18″ пн. ш. 46°19′02″ у. д. | АБ Гянджа | ? | |
Баку | 40°24′28″ пн. ш. 50°11′49″ у. д. | АБ Кала | 3000 м, бетон 3000 м, грунт |
|
Шамкір | 40°53′24″ пн. ш. 45°57′45″ у. д. | АБ Даляр | 2500 м, бетон | |
Сумгаіт | 40°35′27″ пн. ш. 49°33′15″ у. д. | АБ Помпавы | 2500 м, бетон | |
Ленкарань | 38°45′06″ пн. ш. 48°48′39″ у. д. | Аэрапорт Ленкарань | 3200 м, бетон (часткова разабраная) |
Зноскі
- ↑ IISS Military Balance 2005/2006 (англ.)
У Сеціве
- Можливості військової авіації Азербайджану, 15.02.2009 Архівавана 25 сакавіка 2014. (руск.)