Ваенная бяспека — ваенны складнік дзяржаўнай бяспекі, які забяспечваецца станам узброеных сіл і іншых органаў дзяржаўнай улады, якія падтрымліваюць абаронную здольнасць дзяржавы на ўзроўні, патрабаваным для ўстанаўлення спрыяльных узаемаадносін з іншымі дзяржавамі і не дапушчэння ўзброенага канфлікту[1].

Ваенная бяспека вызначаецца гатоўнасцю і здольнасцю дзяржавы абараняць свае інтарэсы і суверэнітэт, супрацьстаяць ваеннай агрэсіі і любым іншым формам знешняга ціску, у тым ліку, ваеннага гвалту[2] або шантажу з пазіцыі сілы, а таксама спыняць спробы развязаць грамадзянскую вайну, міжнацыянальныя канфлікты з ужываннем гвалту або тэрарыстычнай дзейнасці.

У сістэме ваеннай бяспекі важнае значэнне маюць[1]:

  • разведка, у прыватнасці, ваенная разведка, асноўная задача якой — выкананне комплексу мерапрыемстваў па атрыманні і апрацоўцы даных аб дзеючым або верагодным вораге, яго ваенных рэсурсах, баявых магчымасцях і ўразлівасці, а таксама аб дзеючым або верагодным тэатры ваенных дзеянняў;
  • контрразведка, задача якой складаецца ў спыненні разведвальнай дзейнасці адпаведных органаў іншых дзяржаў і антыўрадавых, напрыклад, экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый;
  • памежныя войскі, прызначаныя для аховы знешніх межаў дзяржавы, а таксама для падтрымання адпаведнага рэжыму ў памежнай зоне;
  • узброеныя сілы.

Найважнейшымі знешнімі фактарамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы з’яўляюцца[1]:

  • зніжэнне (ліквідацыю) ваенных пагроз палітычнымі сродкамі,
  • памяншэнне колькасці верагодных праціўнікаў і набыццё новых саюзнікаў, распрацоўка сістэмы мер па прадухіленні і лакалізацыі ваенных канфліктаў,
  • супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі (у тым ліку — у антытэрарыстычнай дзейнасці);
  • удзел у абарончых ваенна-палітычных саюзах для калектыўнага адпору магчымай агрэсіі;
  • удзел у дамоўных працэсах па скарачэнні і абмежаванні ўзбраенняў і ўзброеных сіл; стварэнне на ўзаемнай аснове зон паніжаных узроўняў узбраенняў, дэмілітарызаваных зон, зон ядзернай бяспекі і адкрытай паветранай прасторы;
  • абмежаванне на ўзаемнай аснове ўсіх відаў ваеннай дзейнасці.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.