Ваенная адукацыя ў Беларусі ўяўляе сабой сістэму атрымання ваенна-ўліковай спецыяльнасці, сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў сферы ваеннай справы.
Сярэдняя адукацыя
Вучні навучаюцца па стандартах сярэдняй агульнай адукацыі ў кадэцкіх вучылішчах і сувораўскім ваенным вучылішчы.
У Беларусі дзейнічае адно сувораўскае вучылішча (Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча) і 8 кадэцкіх вучылішчаў: Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча №2, Полацкае кадэцкае вучылішча, Віцебскае кадэцкае вучылішча, Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча, Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, Гомельскае кадэцкае вучылішча, Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча[1].
Вышэйшая адукацыя
Падрыхтоўка ваенных кадраў па праграмах вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца вышэйшымі ваеннымі навучальнымі ўстановамі і ваеннымі факультэтах грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў.
У Беларусі існуе дзве ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы — Ваенная акадэмія і Інстытут пагранічнай службы.
Сярод ваенных факультэтаў ва ўстановах адукацыі можна вылучыць:
Зноскі
- ↑ Новое кадетское училище откроется в РБ с 1 сентября (руск.). Інтэрфакс (13 красавіка 2012). Праверана 14 красавіка 2020.(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Ваенная адукацыя ў Беларусі Архівавана 4 красавіка 2020. на афіцыйным сайце Міністэрства абароны РБ