Вадзім Францавіч Гігін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, публіцыст, прапагандыст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (2003). Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску, скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч).
Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 года — ягоны кіраўнік. З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[1].
У чэрвені 2023 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Навуковая дзейнасць
З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[3]. Вядомы як прыхільнік заходнерусізму.
Міжнародныя санкцыі
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[4]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[5].
У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[6]. У жніўні 2023 года Гігін зноў патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза[7]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[8].
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (2012);
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2021)[9].
Зноскі
- ↑ Nashaniva.com
- ↑ Вадима Гигина отправили в библиотеку (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (6 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2023. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Гигин В. Ф. . Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
- ↑ Гігін Вадим Францевич (укр.). Національне агентство з питань запобігання корупції.
- ↑ Сталі вядомыя тры юрыдычныя асобы з Беларусі і 38 фізічных асоб, якія патрапілі пад новыя санкцыі Еўрасаюза . Наша Ніва (3 жніўня 2023).
- ↑ Яшчэ восем краін далучыліся да новага пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі . Наша Ніва (3 жніўня 2023).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2021 г. № 351 «Аб узнагароджанні»
Публікацыі
- Публікацыі Архівавана 30 жніўня 2013. на сайце Западная Русь
- Блог на сайце БЕЛТА
Спасылкі
- Глёкина А. О работе, о жизни и не только (интервью с Вадимом Гигиным) Архівавана 14 лістапада 2013. // Зеркало: периодическое издание. — Минск: Академия управления при президенте Республики Беларусь, 2008, апрель. — № 6 (86). — С. 8-9