Вадзім Бекбулатаў | |
---|---|
Пазіцыя | нападнік |
Рост | 186 см |
Грамадзянства | |
Нарадзіўся |
8 сакавіка 1970 (54 гады)
|
Вадзім Мікалаевіч Бекбулатаў; 8 сакавіка 1970, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, нападнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Дасягненні
- Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1990 года
- Трэці прызёр Вялікага прыза Санкт-Пецярбурга (1993).
- Чэмпіён Беларусі (1993).
- Чэмпіён Беларусі (1994).
- Чэмпіён Беларусі (2003).
- Другі прызёр чэмпіянату УЕХЛ (2003).
- Другі прызёр Кантынентальнага кубка (2004).
Цікавыя факты
Вадзім Бекбулатаў — удзельнік першага афіцыйнага матча нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі.
Вадзім Бекбулатаў з’яўляецца другім асістэнтам Уладзіміра Копаця, які забіў вырашальную шайбу ў вароты зборнай Швецыі ў чвэрцьфінале хакейнага турніру Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці. У момант, калі шайба ўляцела ў вароты Томі Сала, Вадзім Бекбулатаў ужо знаходзіўся на лаўцы запасных.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.