Вадзім Васілевіч Свірыдаў
Дата нараджэння 9 красавіка 1931(1931-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 2002(2002-04-12) (71 год)
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Вадзім Васілевіч Свіры́даў[1] (9 красавіка 1931, вёска Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 12 красавіка 2002) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; член-карэспандэнт з 1980). Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976). 

Біяграфія

Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952). З 1955 года ў БДУ, з 1965 года загадчык кафедры, адначасова ў 1979—1993 гадах дырэктар Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

Сям’я

  • сын Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў (нар. 1960) — доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, яго жонка — Таццяна Віктараўна Свірыдава (Мазалеўская) (нар. 1978) — кандыдат хімічных навук.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па фотахіміі неарганічных сістэм, хіміі фатаграфічных працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Устанавіў заканамернасці тэрмічнага раскладання, фатолізу і радыёлізу цвёрдых соляў металаў, фотахімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых цел ў водным асяроддзі, фарміравання ультрадысперсных складаных аксідаў з сумесна абложаных гідраксідаў металаў. Выявіў эфекты істотнага павышэння святлоадчувальнасці ў мікрагетэрагенных сістэмах і ўсталяваў заканамернасці фотахімічных працэсаў у фотахромных мікрагетэрагенных сістэмах на аснове галагенідаў розных металаў. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналагічныя прынцыпы атрымання тонкіх плёнак металаў з выкарыстаннем рэакцый хімічнага аблогі ў водных растворах, прынцыпы фотаселектыўнай аблогі металаў і выкарыстання для атрымання нясрэбраных і срэбраных фатаграфічных малюнкаў.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 4 навучальных дапаможнікаў, больш за 120 вынаходак.

Узнагароды

Навуковыя працы

  • Фотохимия и радиационная химия твердых неорганических веществ. Ч. 1. — Мн., 1964.
  • Химическое осаждение металлов из водных растворов. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).

Памяць

Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)[2].

Зноскі

Літаратура

  • Свірыдаў Вадзім Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 262. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Свірыдаў Вадзім Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.