Вадзім Аляксеевіч Салееў
руск.: Вадим Алексеевич Салеев
Дата нараджэння 27 мая 1939(1939-05-27) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, педагог, тэатральны крытык, культуролаг, мастацкі крытык, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філосаф, культуролаг, крытык, філасофія[1][1], эстэтыка[1], культуралогія[1][1], theatre criticism[d][1], арт-крытыка[d][1] і літаратура[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Вадзім Аляксеевіч Сале́еў[2] (руск.: Вадим Алексеевич Салеев; нар. 27 мая 1939) — філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Вадзім Аляксеевіч Салееў нарадзіўся 27 мая 1939 года ў Ленінградзе. У 1962 годзе скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру кафедры эстэтыкі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да праблемы фарміравання мастацкай ацэнкі»[3]. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры філасофіі[4]. З 1995 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Асновы мастацтва», з 2002 па 2004 — галоўны рэдактара часопіса «Мастацтва», з 2013 года — галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Артэфакт»[3]. Адначасова з 1996 года загадчык аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Навуковая і творчая дзейнасць

В. А. Салееў з’яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў СНД у галіне філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі[3]. Яму належаць працы па праблемах славянскай і беларускай культуры, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання, развіццю канцэпцыі развіцця нацыянальнай культуры, методыкі артстрэстэрапіі, артстрэпедагогікі і інш. Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ (у тым ліку 9 манаграфій і 6 навучальных дапаможнікаў), больш за 600 артыкулаў у галіне тэатра, літаратуры, архітэктуры і кіно[3]. У літаратурнай творчасці В. А. Салееў рэалізаваў сябе ў філасофскай паэзіі і навелістыцы пад літаратурным псеўданімам Вадзім Яр[3].

Галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[5]. Член Савета па абароне дысертацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[6].

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.