Вадзім Аляксандравіч Папоў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
21 лістапада 2000 16 лістапада 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Анатоль Малафееў
Пераемнік Уладзімір Канаплёў
7 кастрычніка 2007 27 кастрычніка 2008
Папярэднік Уладзімір Канаплёў
Пераемнік Уладзімір Андрэйчанка
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
14 ліпеня 2000 21 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Юрый Мароз
Пераемнік Міхаіл Русы

Нараджэнне 5 ліпеня 1940(1940-07-05) (83 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы, палітык
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Айчыны III ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984Мінскую Высшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.

З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.

У 19721976 і 19921993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.

З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.

З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».

У 19992000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.

У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Яны кіравалі горадам і раёна: Сакратары ГК КП(б)Б // Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.644.

Спасылкі


This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.