Вадзім Іванавіч Болбас | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | з 1999 |
Жанр | паэзія, проза |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | эсэ «Мой сьветлы горад»[1] — «Наша Ніва», 1999, № 35 (20 снежня) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Болбас Вадзім Іванавіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Вадзі́м Іва́навіч Бо́лбас (9 лютага 1942, в. Казакова, Вішнёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — аўтар і перакладчык літаратурных твораў, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2012). Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Жыве ў г. Светлагорску, Гомельская вобласць.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і работніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. У 1956 г. закончыў Вішнёўскую няпоўную сярэднюю школу, у 1959 — сярэднюю школу № 16 г. Бабруйска.
Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі, Магілёўская вобл.). Правучыўшыся адзін курс, у 1960 г. быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1965 г. (кваліфікацыя — хімік). Прайшоў тэрміновую вайсковую службу.
З 1967 г. працаваў на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 г. быў пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазней працаваў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Літаратурная дзейнасць
Першая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой сьветлы горад» у газеце «Наша ніва», 1999, № 35. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Галчыньскага, В. Стуса і інш. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях. Творы друкаваліся таксама ў газеце «Сям’я», часопісу «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» (Гомельскага абласнога аддзялення СБП).
Бібліяграфія
Зборнікі
У калектыўных выданнях
- Ягамосьць: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу / укл. С. Сыс. — Мінск: Медысонт, 2009. — 80 с. — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»; вып. 11.) — ISBN 978-985-6887-46-1.
- Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 1, 2013 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 178—182. — ISBN 978-985-7089-29-1.
- У Шацілавічах кажуць… // Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 2, 2014 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 108—115. — ISBN 978-985-7119-04-2.
Пераклады ў кнігах
- Галчыньскі, К. Сёмае неба: выбраныя творы / укл. А. Хадановіч; прадм. Л. Дранько-Майсюка; пер. з польск.: Л. Баршчэўскі, В. Болбас, Г. Герасіна і інш. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 330 с. — ISBN 985-6800-15-3.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах XX стагоддзя / [складальнік] М. Скобла. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 895 с., [12] л. іл. — ISBN 978-985-6740-83-4.
У перыядычных выданнях
- Сезонныя згадкі // Дзеяслоў. — № 8, 2004, студзень. — С. 77—89.
- Трава мэгаполісу // Наша ніва. — 2007. — № 37.
У краязнаўстве
- Вайсковыя падзеі на тэрыторыі Светлагорскага раёна ў сярэдзіне XVII стагоддзя // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с., іл. Бібліяграф. у канцы артыкулаў. Рэз. на англ., руск. мовах. — С. 50—52.
Зноскі
Спасылкі
- Болбас Вадзім Архівавана 2 красавіка 2016. // knihi.by
- Вершы Іосіфа Бродскага выдадзеныя па-беларуску // Будзьма беларусамі! — 2015. — 14 верасня.