Будынак былога вадзянога млына ў Оршы, этнаграфічны музей «Млын».
Вадзяны млын у вёсцы Волма на паштовай марцы

Вадзяны млын — збудаванне для абмалоту зерня, механізмы якога прыводзяцца ў рух сілай вады.

Вадзяныя млыны з’явіліся на Беларусі ў XII—XIII стст. першапачаткова пры гаспадарках князёў і заможных манастыроў. Іх распаўсюджанне магло адбыцца пад уплывам заходніх суседзяў: напрыклад, у палякаў вадзяныя млыны вядомыя з XII ст. Асобны артыкул, прысвечаны ўрэгуляванню пытання будаўніцтва вадзяных млыноў, маецца ў Статуце 1529 года. На тэрыторыі Беларусі вадзяныя млыны шырока бытавалі да пачатку XX ст.: так, у адным Крычаўскім графстве ў 1786 годзе налічвалася 33 вадзяныя млыны.

Панарама Быхава, гравюра XVII ст. У цэнтры пазначаны літарай К вадзяны млын.

Месцам усталявання млыноў звычайна былі берагі рэк або праточных азёраў. Для павелічэння вытворчасці млына перад імі маглі стварацца штучныя ставы. Млыны на невялікіх ставах мелі адпаведныя памеры і будаваліся звычайна з дрэва, у той час як на вялікіх ставах маглі будавацца мураваныя двухпавярховыя млыны.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.