Ваг | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 403 км |
Басейн | 19 600 км² |
Расход вады | ля Трноўца над Вагам: 153 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 664 м |
• Каардынаты | 49°01′08″ пн. ш. 19°48′33″ у. д. |
Вусце | Дунай |
• Каардынаты | 47°44′59″ пн. ш. 18°08′51″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваг (славацк.: Váh, венг.: Vág, ням.: Waag, польск.: Wag) — самая доўгая рака Славакіі. Левы прыток Дуная. Пачынаецца каля вёскі Кралёва-Легата, дзе зліваюцца Чорны Ваг і Белы Ваг. Рака цячэ па поўначы і захадзе Славакіі і ўпадае ў Дунай недалёка ад Комарна. Галоўныя прытокі — Нітра, Малы Дунай, Кісуца, Тур’ец, Орава, Рэвуца, Райчанка.
Працякае праз гарады і мястэчкі: Ліптаўскі Градак, Ліптаўскі Мікулаш, Ружамберак, Вруткі, Жыліна, Бытча, Поваска-Бістрыца, Пухаў, Ілава, Дубніца-над-Вагам, Немшава, Трэнчын, Нове Месца над Вагам, П’ешцяны, Глогавец, Серэдзь, Шаля, Коларава і Комарна.
Даўжыня ракі — 433 км, плошча водазбору — 19 600 км². Сярэднегадавы расход вады — 152 м³/сек.
На рацэ пабудавана сістэма з 20 гідраэлектрастанцый — Важскі каскад. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння і водазабеспячэння. Рака з'яўляецца суднаходнай ад вусця ракі Серэдзь.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваг