ВЭФ | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1958 |
Краіна |
![]() |
Горад | Рыга |
Зала | Арэна Рыга |
Сайт | vefriga.com/lv/sakums |
|
|
![]() |
ВЭФ — латвійскі мужчынскі баскетбольны клуб з Рыгі, Латвія.
Гісторыя
Заснаваны ў 1958 годзе пад заступніцтвам «ДЭЗ» — дзяржаўнага электратэхнічнага завода (у перакладзе з латышскага «VEF»). Каманда тройчы рабілася ўладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату СССР і з’яўлялася асноўным клубам Латвіі, але ў перабудоўчыя часы змушана была спыніць сваё існаванне.
Адраджэнне рыжанаў здарылася толькі ў 2007 годзе. З 2009 года па 2014 год латышы нязменна выступалі на міжнароднай арэне (пераважна ў Кубку ФІБА), двойчы паспрабаваўшы прабіцца ў Еўралігу праз кваліфікацыйны раўнд, але абодва разы няўдала.
Адным з самых паспяховых для рыжанаў стаў сезон-2016/17: ВЭФ выйшаў у плэй-оф Лігі ВТБ, фінішаваўшы на 7-м месцы рэгуляркі. Да гэтага рыжане даходзілі да вырашальнай стадыіі турніру толькі аднойчы (2013). Праўда, у чвэрцьфінале падначаленыя Яніса Гайліціса не змаглі выйграць хоць адну гульню у піцерскага «Зеніту»[1].
Дасягненні
Чэмпіянат Латвіі
Чэмпіён (8): 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2016/2017, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021
Сярэбраны прызёр (4): 2009/2010, 2013/2014, 2015/2016, 2017/2018
Чэмпіянат СССР
Бронзавы прызёр (3): 1960, 1966, 1991
Балтыйская ліга
Сярэбраны прызёр (1): 2010/2011
Бронзавы прызёр (1): 2011/2012
Латвійска-эстонская ліга
Сярэбраны прызёр (1): 2018/2019
Трэнеры
- Яніс Гайліціс
Зноскі
- ↑ Адзіная ліга ВТБ. ВЭФ Архівавана 18 ліпеня 2021.