| ||||||||||||||||||||||
Б’ела (італ.: Biella) — горад у П’емонце, цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на рацэ Чэрва, ля падножжа Альпаў, прыкладна на роўнай адлегласці ад Мілана і Турына. Насельніцтва — 46 тыс. жыхароў (2007).
Горад упершыню згаданы ў грамаце Людовіка Набожнага як Бугела. Да 1379 года належаў графам Верчэлі, затым служыў яблыкам разладу паміж міланскімі Вісконці і Савойскім домам, які выйшаў пераможцам. Далейшы рост горада звязаны з пераўтварэннем яго ў цэнтр шарстапрадзільнай прамысловасці.
Б’ела багатая помнікамі даўніны, сярод якіх — саборная царква (1402), раманскі баптыстэрый (X стагоддзе), рэнесансныя храмы св. Себасцьяна і Гераніма (XVI стагоддзе). Царкоўна-манастырскі комплекс Сакра-Монтэ-дзі-Орапа — адна са «святых гор», якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікеланджэла Пісталета, італьянскі архітэктар
Зноскі
- ↑ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it