Біяцін | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₀H₁₆N₂O₃S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-399-3 |
SMILES | |
ChemSpider |
Біяцін[1], таксама кафермент R, часам называюць вітамін Н[2], вітамін B7 — водарастваральны вітамін групы В. Малекула біяціну складаецца з тэтрагідраімідазольнага і тэтрагідратыяфенавага кольцаў, у тэтрагідратыяфенавым кольцы адзін з атамаў вадароду замешчаны на валерыянавую кіслату. Біяцін з’яўляецца кафактарам у метабалізме тлустых кіслот, лейцыну і ў працэсе глюканеагенезу.
Фізіка-хімічныя ўласцівасці
Біяцін утварае ігольчастыя крышталі з тэмпературай плаўлення 232°. У папярочным сячэнні крышталь мае форму ромбу, вострыя куты якога роўныя 55°. Даўжыня восяў: а—5,25 Ǻ, b—10,35 Ǻ, з— 21,00 Ǻ. Шчыльнасць крышталяў 1,41. Малекулярная вага біяціну на аснове хімічнай формулы роўная 244.3106 г/моль. На аснове рэнтгенаскапічнага аналізу 245±6.
Біяцін добра раствараецца ў вадзе і спірце, цяжка раствараецца ў эфіры, вуглевадародах парафінавага шэрагу і некалькі лепш у цыклагексане, бензоле, галагеніраваных вуглевадародах, спіртах і кетонах (ацэтон). Біяцін устойлівы да ўздзеяння ўльтрафіялетавых і рэнтгенавых прамянёў. Ён разбураецца пад уплывам перакісу вадароду, салянай кіслаты, з’едлівых шчолачаў, фармальдэгіду і сярністага газу. Ён не змяняецца пад уздзеяннем малекулярнага кіслароду, сернай кіслаты, гідраксіламіну. Ва ўльтрафіялетавых праменях для біяціну не выяўлена спецыфічнага паглынання.[3]
Біяхімічная роля
Уваходзіць у склад ферментаў, якія рэгулююць бялковы і тлушчавы баланс, мае высокую актыўнасць. Удзельнічае ў сінтэзе глюкакіназы — ферменту, які рэгулюе абмен вугляводаў.
З’яўляецца каферментам розных ферментаў, у тым ліку і транскарбаксілаз. Удзельнічае ў сінтэзе пурынавых нуклеатыдаў. З’яўляецца крыніцай серы, якая прымае ўдзел у сінтэзе калагена. З удзелам біяціну працякаюць рэакцыі актывавання і пераносу СА2[4].
Рэкамендаваная сутачная норма спажывання
Расійскімі рэкамендацыямі ўстаноўлена фізіялагічная патрэба ў біяціне для дарослых — 50 мкг/суткі. Для дзяцей — ад 10 да 50 мкг/суткі ў залежнасці ад узросту. Верхні дапушчальны ўзровень спажывання не ўстаноўлены.[5]
Адэкватнае спажыванне біяціну для розных узростаў
Узрост | 0-8 месяцаў | 7-12 месяцаў | 1-3 гады | 4-8 гадоў | 9-13 гадоў | 14-20 гадоў | 21 гадоў і старэй |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Адэкватнае спажыванне біяціну[6], мкг/дзень | 5 | 6 | 8 | 12 | 20 | 25 | 30 |
Гіпавітамінозы
Прычыны
- генетычныя захворванні (Biotinidase deficiency — не больш за 5 выпадкаў на 100 тысяч чалавек[7]);
- прымяненне антыбіётыкаў і сульфаніламідных прэпаратаў прыгнятае здаровую мікрафлору кішэчніка, якая сінтэзуе біяцін;
- злоўжыванне дыетамі, якія абмяжоўваюць нармальнае харчаванне;
- парушэнні стрававання, абумоўленыя атрафіяй слізістай абалонкі страўніка і тонкага кішэчніка (сіндром мальабсорбцыі пасля рэзекцыі тонкага кішэчніка);
- рэгулярнае ўжыванне сахарына, які негатыўна ўплывае на ўсмоктванне і метабалізм біяціну, а таксама прыгнятае мікрафлору кішэчніка, якая сінтэзуе біяцін;
- ужыванне сырых яек, бялок якіх змяшчае глікапратэід авідын і ўзаемадзейнічае з біяцінам;
- ужыванне прадуктаў, якія змяшчаюць сярністыя злучэнні ў якасці кансервантаў (E221—E228) (сярністы ангідрыд, які ўтвараецца пры награванні такіх прадуктаў, а таксама пры кантакце з паветрам, разбурае біяцін);
- злоўжыванне алкаголем (алкагольныя напоі перашкаджаюць нармальнаму засваенню біяціну).
Праявы
Пры недахопе біяціну назіраюцца:
- пашкоджанні скуры рук і ног
- сухасць і нездаровае адценне скуры
- бледны гладкі язык
- дрымотнасць, дэпрэсія
- хваравітасць і слабасць цягліц
- гіпатанія
- высокі ўзровень халестэрыну і цукру ў крыві, які вядзе да развіцця гіперглікеміі
- малакроўе
- страта апетыту і млоснасць
- пагаршэнне стану валасоў
- запавольваецца рост.
Змяшчэнне ў харчовых прадуктах
У малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэты вітамін змяшчаецца ў печані, нырках, дражджах, бабовых (соя, арахіс), квяцістай капусце, арэхах.[8] У меншай ступені — у таматах, шпінаце, яйках (не сырых), грыбах.
З ежай паступае дастатковая для арганізму колькасць біяціну[9].
Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе значныя колькасці біяціну.[10][11]
Размеркаванне ў арганізме
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле граматычнай базы Беларускага N-корпуса
- ↑ Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015
- ↑ Химические и физические свойства биотина :: Строение, свойства и биологическая роль биотина и тиамина > dailymedicine.ru(недаступная спасылка). www.dailymedicine.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2017. Праверана 9 красавіка 2017.
- ↑ Архівавана 18 студзеня 2012. Адрианов Н. В. Биотин Категория:Википедия:Статьи с нерабочими ссылками с декабря 2015 {{подст:не АИ}}
- ↑ «Нормы физиологических потребностей в энергии и пищевых веществах для различных групп населения Российской Федерации» МР 2.3.1.2432-08, 18.12.2008 Архівавана 19 лютага 2016., 4.2.2.1.1.9.
- ↑ Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015: «Adequate Intake (AI)»
- ↑ Biotinidase deficiency // Genetics Home Reference.
- ↑ О.
- ↑ Select Committee on GRAS Substances (SCOGS) Opinion: Biotin «usual intakes are in excess of those required for normal maintenance and growth.»
- ↑ Bradley Hillman, Role of gut bacteria in human toxicology and pharmacology — CRC 2004, ISBN 9780203215234, page 217 «15.3.1 Gut bacteria and biotin supply» (англ.)
- ↑ http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2646215/