Біялагічныя заказнікі — тэрыторыі, вылучаныя з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных, a таксама рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін і жывёл.
У біялагічных заказніках вызначаны спецыяльны рэжым прыродакарыстання, які забяспечвае ахову асобных відаў, груп ці згуртаванняў раслін і жывёл з мэтай захавання генафонду, стварэння аптымальных умоў іх існавання або рацыянальнага выкарыстання пэўных раслінных і жывёльных рэсурсаў. Адметныя біялагічныя аб’екты ахоўваюцца і ў іншых заказніках (гідралагічных, ландшафтных і інш.).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.