Узроўні класіфікацыі

Біялагічная сістэматыка — навуковая дысцыпліна, у задачы якой уваходзіць распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі жывых арганізмаў і практычнае прыкладанне гэтых прынцыпаў да пабудовы сістэмы. Пад класіфікацыяй тут разумеецца апісанне і размяшчэнне ў сістэме ўсіх існых і вымерлых арганізмаў.

Асноўныя мэты сістэматыкі:

  • найменне (у тым ліку і апісанне) таксонаў,
  • дыягностыка (вызначэнне, знаходжанне месца ў сістэме),
  • экстрапаляцыя, гэта значыць прадказанне прыкмет аб'екта, якое засноўваецца на тым, што ён адносіцца да таго ці іншага таксона.

Сучасныя класіфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па іерархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні іерархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, клас, атрад, сямейства, род і, уласна, від.

Прынята, што любы пэўны арганізм павінен паслядоўна належаць да ўсіх сямі катэгорый. У складаных сістэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і інш.). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі.

Такі прынцып пабудовы сістэмы атрымаў назву Лінееўскай іерархіі, у гонар шведскага натураліста Карла Лінея, працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай сістэматыкі.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.