Біягра́фія (грэч: βίος — жыццё + γράφω — пішу) — апісанне дзейнасці ў жыцці і дасягненняў асобы.

Біяграфія можа мець строгі, навуковы выгляд. Але біяграфія можа быць і ў літаратурным выглядзе біяграфічнага пераказу — але выключна ў выпадку нястачы інфармацыі аб асобе, з мэтай псіхалагічнага аналізу ці прадстаўлення яе ўплыву на бег эпохі. Выкарыстоўваецца інфармацыя аб людзях таго часу і абставін, якія ўплывалі на асобу ў гады жыцця. Такая форма біяграфіі можа быць экранізаваная.

Спецыяльнай формай біяграфіі з’яўляецца аўтабіяграфія, дзе аўтар сам апісвае падзеі і здарэнні з уласнага жыцця.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.