Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Біфштэкс з ненасечанага марынаванага мяса, пасыпаны зелянінай, прыгатаваны «з крывёй» на грылі

Біфштэкс (ад англ.: beef (ялавічына) + steaks (кавалкі)), стэйк-філе — страва са смажанай ялавічыны, першапачаткова адзін з відаў стэйка, стэйк з галаўной часткі выразкі. Часта сустракаецца такі падвід біфштэксу як сечаны (часцяком прапушчаны праз мясарубку) біфштэкс, які з’яўляецца прататыпам катлеты. Біфштэксы таксама класіфікуюць на прапечаныя і «з крывёй». У Брытаніі традыцыйна часта падаецца з ёркшырскім пудынгам, а ў ЗША як частка гамбургера, ці іншага бутэрброда.

У ЗША біфштэкс часта падрыхтоўваецца на грылі і нярэдка з суцэльнага кавалка ялавічыны (гл. барбекю), а біфштэкс з сечанага мяса, якое было прыгатавана на грылі, завецца салісбурскім ці гамбургскім, а смажанае ў кляры — стэйк, смажаны «па-курынаму» ці стэйк, смажаны вяскова.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.