Бітва пры Амфіпалі
Асноўны канфлікт: Пелапанеская вайна
Карта Пелапанескай вайны
Карта Пелапанескай вайны
Дата 422 г.да н.э.
Месца Амфіпаль, Халкідыка
Вынік Перамога спартанцаў і іх саюзнікаў
Праціўнікі
Пелапанескі саюз Дэласкі саюз
Камандуючыя
Брасід Клеон
Сілы бакоў
каля 2000 чал. каля 1500 чал афінян і іх саюзнікаў
Страты
Малаважныя каля 600 чал.
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Бітва пры Амфіпалі стала апошняй сутычкай войскаў Афін і іх саюзнікаў з арміяй Пелапанескага саюза на чале са Спартай. Пасля гэтай бітвы ваенныя дзеянні фактычна завяршыліся, а праз год бакі заключылі Нікіеў мір, які адзначыў заканчэнне першага перыяду Пелапанескай вайны.

    Амфіпальская бітва замацавала ваенную перавагу спартанцаў над афінянамі ў сухапутнай вайне, што вымусіла апошніх у будучыні аддаваць перавагу марскім аперацыям.

    Перадгісторыя

    Фракія і паўвостраў Халкідыка былі адным з галоўных тэатраў ваенных дзеянняў у першы перыяд Пелапанескай вайны. Афіны мелі тут значны ўплыў, калоні і саюзныя гарады. Але некаторыя з саюзнікаў аддзяліся ад афінян, а таму апошнія былі вымушаны трымаць тут значныя ваенныя сілы для ўціхамірвання мяцежных полісаў. Супрацьстаянне на поўначы Балканскага паўвострава мацней разгарэлася пасля таго, як туды быў накіраваны двухтысячны спартанскі экспедыцыйны корпус на чале з Брасідам. Гэты палкаводзец пры дапамозе майстэрства дыпламатыі прыцягнуў на свой бок халкідскія і фракійскія гарады. Афінскія гарнізоны знішчаліся.

    Пасля таго, як на бок Спарты перайшла буйная калонія Афін Амфіпаль, справы ў Дэласкага саюза пайшлі зусім дрэнна. Тым часам на чале афінскай палітыкі стаў Клеон — лідар дэмакратычных сіл і прыхільнік актыўнай барацьбы са Спартай. Яму ўдалося заручыцца падтрымкай народа і атрымаць ваенны атрад, з якім ён імкліва накіраваўся ў Халкідыку з мэтай нанесці спартанцам канчатковае паражэнне.

    Бітва

    Афінская войска, якое падышло да Амфіпаля, дзейнічала даволі нерашуча. У адрозненне ад Брасіда, Клеон не быў таленавітым палкаводцам. Ён чакаў падмацаванняў, а для пачатку ўсё ж прыняў рашэнне высунуць свае сілы для назірання за непрыяцелем.

    Тым часам спартанскі военачальнік рыхтаваўся да рашучай бітвы. Ён падзяліў сваё войска на дзве часткі, прычым большую перадаў свайму памочніку Клеарыду. Стаўка Брасіда была на тое, што афіняне, убачыўшы яго невялікі атрад, атакуюць яго, а ў гэты момант на іх нападзе Клеарыд.

    Аднак Клеон, заўважыўшы, што вораг рыхтуецца да вылазкі, вырашыў адступіць. Пелапанесцы неадкладна скарысталіся гэтым і напалі на адыходзячых афінян. Левы афінскі фланг быў адразу ж разгромлены і пусціўся наўцёкі. Не вытрымаў нападу і цэнтр войскаў Клеона. У час уцёкаў самога афінскага военачальніка нагналі варожыя пелтасты і забілі.

    Толькі правае крыло арміі Дэласкага саюза трымалася стойка. У нападзе на яго атрымаў смяротную рану сам Брасід. Але ўрэшце саюзныя спартанцам міркінскія і халкідскія вершнікі, а таксама лёгкая пяхота акружылі непрыяцеля. Яны засыпалі афінян дроцікамі і тыя не вытрымалі.

    Дэласскі саюз пацярпеў поўнае паражэнне, страціўшы да шасцісот воінаў. Загінуў афінскі палкаводзец Клеон. Але не стала і храбрага Брасіда, таму пасля бітвы ваенныя дзеянні ў Фракіі і Халкідыцы практычна сышлі на нішто.

    Вынікі

    Пасля гібелі Клеона, правадыра дэмакратыі, у Афінах узяла верх «партыя міру», якую прадстаўлялі алігархічныя колы, якія імкнуліся да добрых адносін з арыстакратычнай Спартай. Не супраць былі атрымаць перадышку і спартанцы, якія страцілі аднаго з самых таленавітых сваіх палкаводцаў.

    Па імі лідара афінскіх алігархаў Нікія мірны дагавор, заключаны ў 421 г. да н.э., атрымаў сваю назву (Нікіеў мір). Аднак, супярэчнасці паміж Спартай і Афінамі былі такімі моцнымі, што вайна неўзабаве разгарэлася з новай, яшчэ большай сілай.

    Літаратура

    • Историки античности: В двух томах. Том первый. Древняя Греция: Пер. с древнегреч./Сост., вступ. ст. и примеч. М. Томашевской. — М.: Правда, 1989. — 624 с.
    • Меринг. Ф. «История войн и военного искусства»: Санкт-Петербург, ООО «Издательство Полигон», ООО "Фирма «Издательство АСТ», 2000—528 с.
    • Харботл Т. «Битвы мировой истории» Пер. с англ. — 1993.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.