Бітва пад Опсай | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года | |||
Дата | 26 мая 1792 года | ||
Месца | Опса, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь | ||
Вынік | руская перамога | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва ў раёне мястэчка Опса адбылася паміж часткай расійскіх карпусоў князя Далгарукага і татарскім палком арміі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Міхала Кіркора.
Перадумовы
Расійскі корпус князя Далгарукава (9000 салдат) перасёк Даўгаву 22 мая, пры гэтым большасць войскаў і флоту перасеклі Дынабург, у той час як астатняя частка войска пад камандаваннем генерала Раўтэнфельда пераправілася праз раку ў Краслава. Затым абедзве калоны расійскага корпуса перайшлі да Браславу.
Неўзабаве пасля пераходу ў іншы бок Даўгавы генерал Раўтэнфельд паслаў на разведку ў кірунку Друі атрад данскіх казакоў, які набыў інфармацыю пра тое, што ў горадзе дыслякуецца татарскі полк капітана Рэйжэўскага. Вяртаючыся, казакі разбілі маленькі атрад з татарскага палка, які быў высланы Міхалам Кіркорам, захапіўшы пры гэтым 2 уланаў. Пасля іх вяртання Раўтэнфельд неадкладна адправіў у раён Друі 160 салдат, але Рэйжэўскі, даведаўшыся пра набліжэнне рускіх, выйшаў са сваім атрадам да Глыбокага. У гэтай сітуацыі Раўтэнфельд адмовіўся ад пераследу і працягваў ісці на Браслаў, які паў 26 мая.
Бітва
Маюцца два даклады з апісаннем бітвы каля Опса — адзін паводле Шымона Забелы, другі Юзафа Сулкоўскага.
Апісанне бітвы Сымона Забелы
Калі Раўтэнфельд захапіў Браслаў, асноўная частка корпуса Далгарукава рушыла на Опсу. У авангардзе расійскай арміі пайшлі 100 данскіх казакоў на чале з капітанам Белагародцавым. Маршуючы ў авангардзе сіл Далгарукава, Белагордцаў накіраваў атрад, колькасцю 7 чалавек на разведку, які натыкнуўся на падобны атрад разведкі татарскага палка Міхала Кіркора. Неўзабаве пачаліся баявыя дзеянні, у якіх полк Кіркора біўся з атрадам данскіх казакоў пад кіраўніцтвам палкоўніка Кірэева. Пасля некалькіх гадзін барацьбы літоўскі полк быў вымушаны адступіць. Быў узяты ў палон ротмістар Мілашэвіч, а паручнік Ахматавіч быў цяжка паранены. Шыман Забела сцвярджаў, што ў баі былі забіты некалькі дзясяткаў рускіх, акрамя таго, ён абвінавачвае ў здрадзе аднаго з яўрэяў, які даў ілжывую інфармацыю пра расійскую кавалерыю.
Апісанне бітвы Юзафа Сулкоўскага
Дыслякаваны ў Опсе татарскі полк Міхала Кіркора назіраў за рухам расійскіх войскаў. Генерал Раўтэнфельд, жадаючы пазбавіцца ад татарскага войска, ужо ноччу 25 мая акружыў горад. Кіркор хацеў пазбегнуць расійскага палону і таму кінуў свой полк у адчайную атаку, што дазволіла яму вырвацца з акружэння. Падчас бітвы з абодвух бакоў загінула каля 300 салдат.
Зноскі
Літаратура
- Piotr Borawski. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1986, ISBN 978—985-524-083-0, ст. 224—225