Бітва пад Монтэ-Касіна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() Польскі сцяг над зруйнаваным Монтэ-Касіна | |||
Дата | 17 студзеня — 19 мая 1944 | ||
Месца | Монтэ-Касіна, Італія | ||
Вынік | перамога саюзных войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Бітва пад Монтэ-Касіна (англ.: Battle of Monte Cassino, ням.: Schlacht um Monte Cassino, фр.: Bataille du Mont Cassin, італ.: Battaglia di Montecassino, польск.: Bitwa pod Monte Cassino) — серыя з чатырох бітваў, у выніку якіх саюзныя войскі авалодалі стратэгічнай вышынёй на «Лініі Густава» і здзейснілі прарыў на Рым.
Беларусы ў бітве пад Монтэ-Касіна
У канцы 1943 г. брытанскае камандаванне перакідвае II Польскі корпус на Апенінскі паўвостраў. У пачатку 1944 г. польскія часткі ў складзе 3-й Карпацкай пяхотнай дывізіі, 5-й Крэсовай пяхотнай дывізіі, 2-й Польскай бранятанкавай брыгады, 2-га артылерыйскага корпуса ўступілі ў баі са злучэннямі Вермахта. Армія саюзнікаў беспаспяхова штурмавала Монтэ-Касіна. 11 мая ў баі каля манастыра ўступіў II Польскі корпус. Праз нядзелю баёў «Лінія Густава» была прарвана. Польскі атрад узняў над манастыром бела-чырвоны сцяг. Страты Польскага корпуса — 924 чалавекі забітыя, 4199 параненыя; па падліках гісторыкаў, 177 загінуўшых салдат былі беларусамі[1].
Зноскі
- ↑ Белорусы на итальянском фронте. Малоизвестные факты Второй мировой (руск.) (недаступная спасылка) Архівавана 12 ліпеня 2019.