Бітва за Радушу
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Македоніі (2001)
Частка ўдзельнікаў баёў з македонскага боку.
Частка ўдзельнікаў баёў з македонскага боку.
Дата 2023 чэрвеня/1013 жніўня 2001
Месца вёска Радуша
Вынік Перамога македонскіх сіл
Праціўнікі
Паўночная Македонія Македонія
Украінскія пілоты[1]
АНВ
КАК[2]
Сілы бакоў
35—70 паліцыянтаў, спецпрызн «Цігар», пагранічная служба, самалёт Су-25, верталёты Мі-24 600—700 паўстанцаў
Страты
5 параненых 100—150 забітых

    Бітва за Радушу (макед.: Битка за Радуша) — серыя ўзброеных сутыкненняў паміж сіламі бяспекі Македоніі і албанскімі паўстанцамі АНВ у раёне вёскі Радуша, недалёка ад мяжы з Косава[3]. Першыя сутыкненні адбыліся ў канцы чэрвеня, а асноўныя баі праходзілі ў сярэдзіне жніўня 2001 года.

    Галоўнае наступленне албанскіх паўстанцаў пачалося раніцай 10 жніўня, калі яны атакавалі паліцэйскі ўчастак у Радушы. На той момант у вёсцы знаходзілася група з трыццаці паліцэйскіх. Гэты напад быў здзейснены членамі Корпуса абароны Косава, якія на працягу ночы з боку Крывеніка на косаўскай тэрыторыі перабраліся ў Радушу пры падтрымцы мясцовых паўстанцкіх фарміраванняў[4][5].

    Перадгісторыя

    У студзені 2001 года ў Македоніі актывізуюцца албанскія ўзброеныя фармаванні, якія ставілі сваёй мэтай атрымаць незалежнасць для раёнаў краіны, дзе пераважаюць албанцы. Шмат у чым яны натхняліся прыкладам Косава, адкуль албанскія атрады змаглі выцесніць армію Югаславіі.

    Чэрвеньскія сутыкненні

    20 чэрвеня чацвёра паліцыянтаў падчас палявога патрулявання сутыкнуліся з 40 паўстанцамі ля падножжа гары Зедэн. Паліцыя неадкладна адкрыла агонь па членам АНВ. Паводле звестак ад МУС Македоніі, адзін паўстанец быў забіты і яшчэ адзін паранены. Албанцы адказалі агнём, пад націскам якога паліцэйскі патруль адступіў і выклікаў авіяпадтрымку. У 19 гадзін, пасля налёту македонскіх верталётаў, паўстанцы вымушаны былі адступіць[6].

    Неўзабаве ў месцы, дзе адбылося сутыкненне, было выяўлена некалькі палатак. Паводле высноваў паліцыі, тут знаходзіўся трэніравальны лагер[7].

    23 чэрвеня каля Радушы паліцыянты, якія праводзілі свой чарговы патруль, былі атакаваны членамі АНВ[8]. Паліцэйскі патруль узначальваў камандзір паліцэйскага ўчастка ў Радушы Ака Стаяноўскі[9]. Паўстанцы кінулі ў бок аўтамабіля МУС РМ дзве гранаты, але паліцыянтам удалося выжыць. Камандзір Стаяноўскі змог даць адпор албанцам, а таксама адвесці двух сваіх параненых калегаў у сховішча. Неўзабаве ўсіх траіх эвакуявалі з месца здарэння.

    Наступленне албанцаў

    Ранняй раніцай 10 жніўня пачынаецца наступленне АНВ з тэрыторыі Косава, накіраванае ў раён Радушы. Першыя баі пачаліся а 20:00 з мінамётнага абстрэлу паліцэйскага ўчастка. У гэты час вёску абараняў толькі адзін узвод з трыццаці пяці чалавек. Пад удар трапілі таксама атрады Узброеных Сіл. Паводле інфармацыі ўпраўлення бяспекі і разведкі Македоніі, напад быў здзейснены 600—700 членамі Корпуса абароны Косава[10].

    Перастрэлка працягвалася да 2 гадзін ночы. Праз гадзіну паўстанцы пачынаюць новую атаку, якая доўжылася да 8 гадзін раніцы. Аднак македонцам удалося выстаяць. Падчас нападу адзін вайсковец атрымаў раненні[11].

    Раніцай 11 жніўня ў Радушскі раён было адпраўлена спецпадраздзяленне «Цігар». Перад байцамі стаяла задача прарвацца да паліцэйскага ўчастка і, такім чынам, выцягнуць з акружэння паліцыянтаў. Аднак з-за моцнага агню яны не выканалі сваю місію.

    Неўзабаве атрад з двухсот паўстанцаў атакуе памежную вартавую вежу, размешчаную паміж сёламі Кучкава і Радуша. Паралельна паўстанцы робяць новую спробу ўзяць паліцэйскі ўчастак, аднак яна, як і дзве папярэднія, правалілася. Да 13 жніўня паліцыі і арміі ўдалося цалкам ачысціць раён вёскі ад албанскіх баевікоў.

    Заўвагі

    1. Михаил Жирохов, Александр Заблотский. Воздушная война в Югославии. Часть 3 // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.
    2. Боевые действия в районе Радуши (09 - 12.08.2001). ArtOfWar.ru (28 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2016.
    3. «Исповед — Радуша 2001». Звонко Младеновски. Скопје. 2003
    4. Погребите ја погребаа командната одговорност(недаступная спасылка). Македонско Сонце (28 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2016.
    5. Наместо награда за храброста, резервистот го прават луд!(недаступная спасылка). Дневник (28 сакавіка 2001). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 17 ліпеня 2016.
    6. «ВО БОРБИ КАЈ РАДУША. Разбиена терористичка група на Жеден». Дневник. 22 јуни 2001 Архівавана 3 кастрычніка 2013.
    7. «Албанските терористи на планината Жеден разапнале шатори». Весник ВЕСТ. 22 јуни 2001 Архівавана 4 сакавіка 2016.
    8. «Терористите нападнаа со зољи и минофрлачи а се најдовме и во вкрстен оган од автомати». Весник ВЕСТ. 5 Декември 2001(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2013. Праверана 19 студзеня 2019.
    9. «Цела деценија ме измачува Радуша». Нова Македонија. 24 Јуни 2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2011. Праверана 19 студзеня 2019.
    10. «ЖЕСТОКИ БОРБИ ВО СКОПСКО — Заробени дваесетина терористи». Дневник. 13 август 2001 Архівавана 3 кастрычніка 2013.
    11. «Нападнати пунктови на полицијата и на АРМ кај Радуша и Чашка». Весник ВЕСТ. 11 август 2001 Архівавана 2 кастрычніка 2013.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.