| ||||||||||||||||||||||||||||
Біруч (руск.: Бирюч, раней пасёлак Краснагвардзейскае) — горад у Белгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснагвардзейскага раёна і гарадскога паселішча «Горад Біруч». Насельніцтва — 7248 чал. (2016). Размешчаны на левым беразе ракі Ціхая Сасна. За 13 км на поўдзень ад горада знаходзіцца чыгуначная станцыя Біруч на лініі Валуйкі — Ліскі.
Гісторыя
Заснаваны ў 1705 годзе казацкім сотнікам Іванам Мядковым. У 1897 годзе ў горадзе жылі 13 081 чалавек, у тым ліку украінцы — 10 760, рускія — 2216. У пачатку XX стагоддзя горад славіўся сваім купецтва і гандлем. У 1919 годзе быў перайменаваны ў Будзёны, у 1958 годзе — у сяло Краснагвардзейскае, у 1975 годзе стаў пасёлкам гарадскога тыпу. У 2005 годзе было прынята рашэнне аб прысваенні пасёлку статусу горада і вяртанні яму гістарычнай назвы Біруч.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Яўген Міканоравіч Паўлоўскі — заолаг
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20180703163438/http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst14/DBInet.cgi?pl=8006001
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar