Біруза
Кавалачак бірузы, каля 2,5 зм у даўжыню
Формула CuAl6(OH)2[PO4]·4H2O
Сінгонія трохклінная
Колер Блакітны, светла-сіні, сіне-зялёны, зялёны, часта з бурымі плямамі
Колер рысы Белы
Бляск Васковы
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 5—6
Спайнасць Дасканалая[1]/недасканалая[2]
Злом Ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 2,6—2,8 г/см³
Паказчык пераламлення 1,61—1,65

Біруза́ (ад перс.: فیروزه — «фірузэ» — «камень шчасця», або перс.: پیروز — піруз — «які атрымлівае перамогу») — мінерал, гідратаваны фасфат алюмінію і медзі CuAl6[PO4]4(OH)8·5H2O, адзін з самых папулярных са старажытнасці і дагэтуль вырабных і паўкаштоўных камянёў. Трохклінная сінгонія, трохклінна-пінакаідальны від сіметрыі.

Паходжанне назвы

Французскае слова «Turquoise» паходзіць ад старафранцузскага «Pierre turquoise», што азначае «Турэцкі камень». Аднак, біруза здабывалася ў шахтах гістарычнай правінцыі Ірана, Харасан і экспартавалася адтуль па Вялікаму шаўковаму шляху праз Турцыю ў Еўропу, і таму асацыявалася з Усходам.

Уласцівасці

Колер ад яркага нябесна-блакітнага ці блакітнавата-сіняга да блакітнавата-зялёнага і блякла-зялёнага. Колер парашка (рысы) белы. Бляск слабы васковы, непразрыстая. Цвёрдасць 5—6, шчыльнасць 2,6-2,8. Дысперсія адсутнічае. Плеахраізм слабы. Люмінесцэнцыя звычайна адсутнічае, часам белаватая, блакітнаватая. Двухпераламленне +0,054.

Склад (%): 37,60 — Al2O3; 9,78 — CuO; 34,90 — P2O5; 17,72 — H2O.

Пры гартаванні бурэе і трэскаецца (чым адрозніваецца ад большасці падробак), раствараецца ў салянай кіслаце.

Формы знаходжання

Скрытакрысталічныя шчыльныя масы, пражылкі, скарыначкі, дробныя круглявыя ўкрапванні, круглявыя грудкаватыя канкрэцыі гронкападобных формаў. На зрэзе часта з характэрнымі сеткаватымі тонкімі галінаванымі жылкамі чорнага ці бурага колеру («павуцінневая біруза»).

Паходжанне і распаўсюджанне

Утварэнне бірузы звычайна звязана з гіпергеннымі ці нізкатэмпературнымі (180°—80 °C) гідратэрмальнымі працэсамі. Паклады бірузы часта звязаны з зонамі паўторнага змянення медных радовішчаў.

Распаўсюджанне мінерала

Біруза заўсёды была папулярным каменем і высока цанілася, яна была і застаецца сярод першых вырабных камянёў. Яе радовішчы шматлікія, але іх запасы як правіла невялікія, з прычыны чаго мэтавая здабыча натуральнай сыравіны абыходзіцца даволі дорага. Цэнтры здабычы бірузы вядомыя ў шматлікіх старажытных цывілізацыях, а некаторыя старадаўнія капальні дзейнічаюць і цяпер. Аднак значная частка натуральнай бірузы сёння здабываецца на буйных медных радовішчах як пабочны прадукт, у прыватнасці ў ЗША.

Радовішчы

Радовішчы — Егіпет, Сінайскі паўвостраў, Іран, Афганістан, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан, ЗША, Танзанія, Аўстралія, Аргенціна.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.