Біржайскі раён | |||
---|---|---|---|
літ.: Biržų rajono savivaldybė | |||
|
|||
Краіна | Літва | ||
Уваходзіць у | Панявежыскі павет | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Біржай | ||
Дата ўтварэння | 20 чэрвеня 1950 | ||
Кіраўнік | Q118203901? | ||
Насельніцтва (2007) |
33 498 жителей (34-е месца) | ||
Шчыльнасць | 23,3 чал./км² (44-е месца) | ||
Плошча | 1 476 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
54,5 ± 33,5 м[1] | ||
Код ISO 3166-2 | LT-06 | ||
Тэлефонны код | 450[1] | ||
Паштовыя індэксы | 41143[1] | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біржайскі раён (літ.: Biržų rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Літвы, уваходзіць у склад Панявежыскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Геаграфічная характарыстыка
Біржайскі раён мае плошчу 1 476 км² (2,3% ад плошчы Літвы). Максімальная вышыня 88 м над узроўнем мора, мінімальная – 21 м. У раёне каля 8000 карставых пячор. 26,4% тэрыторыі пакрыты лесам, 4,5% тэрыторыі займаюць тарфянікі. Праз раён працякае рака Мемель. Тут знаходзіцца самае вялікае і самае старое штучнае возера Літвы – возера Шырвена. На мяжы Біржайскага і Пасваліскага раёнаў размешчаны Біржайскі рэгіянальны парк.
Паселішчы
У Біржайскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 2 горада — Біржай і Вабальнінкас;
- 4 мястэчка — Купралішкіс, Нямунеліа Радзівілішкіс, Пабіржэ і Папіліс;
- 538 вёсак.
Колькасць насельніцтва
- Біржай — 15 262 чал;
- Вабальнінкас — 1 328 чал;
- Пабіржэ — 874 чал;
- Нямунеліа Радзівілішкіс — 729 чал;
- Рынкушкей — 703 чал;
- Мядзяйкей — 656 чал;
- Кірдоніс — 492 чал;
- Нацюнай — 455 чал;
- Германішкіс — 429 чал;
- Паравея — 402 чал.
Староствы
У склад Біржайскага раёна ўваходзяць 8 старостваў:
- Біржайскае гарадское (літ.: Biržų miesto seniūnija)
- Вабальнінкаскае (літ.: Vabalninko seniūnija)
- Нямунеліа-Радзівілішкіскае (літ.: Nemunėlio Radviliškio seniūnija)
- Пабіржскае (літ.: Pabiržės seniūnija)
- Пачараўкшцкае (літ.: Pačeriaukštės seniūnija')
- Папіліскае (літ.: Papilio seniūnija)
- Паравейскае (літ.: Parovėjos seniūnija)
- Шырвенскае (літ.: Širvėnos seniūnija)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біржайскі раён
- Афіцыйны сайт (літ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.