![]() Біран Ндой | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Біран Ндой (фр.: Birane Ndoye; нар. 4 красавіка 1994) — сенегальскі футбаліст, абаронца клуба «Ньяры Тэлі».
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага цэнтра падрыхтоўкі Elit foot, на працягу чатырох гадоў выступаў на радзіме за клуб «Ньяры Тэлі», з якім стаў срэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату і ўладальнікам кубка краіны.
У студзені 2017 года стала вядома, што Біран Ндой разам з братам Ісам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[2]. Прыехаў у Мазыр у лютым[3] і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе «Славіі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Біран пакінуў мазырскі клуб[5].
У 2018 годзе вярнуўся ў Сенегал, гуляў за «Пор Аўтаном», а ў 2020 годзе зноў далучыўся да «Ньяры Тэлі».
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Сенегала: 2015
Уладальнік Кубка Сенегала: 2016
Зноскі
- ↑ Biran Ndoye // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Челядко, Курлович, два сенегальца и еще два футболиста пройдут просмотр в «Славии»
- ↑ Биран Ндой: "В Беларусь приехал, чтобы прогрессировать"
- ↑ Сенегальский защитник Биран Ндой подписал контракт со "Славией"
- ↑ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию"