Біньямін Нетаньяху | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: בנימין נתניהו | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Шымон Перэс Рэўвен Рыўлін |
||||||
Папярэднік | Эхуд Ольмерт | ||||||
Пераемнік | Нафталі Бенет | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шымон Перэс | ||||||
Пераемнік | Эхуд Барак | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Біньямін Нетаньяху | ||||||
Папярэднік | Шымон Шытрыт | ||||||
Пераемнік | Элі Суіса | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Біньямін Нетаньяху | ||||||
Папярэднік | Яакаў Нееман | ||||||
Пераемнік | Цахі Ханегбі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Біньямін Нетаньяху | ||||||
Папярэднік | Бені Бегін | ||||||
Пераемнік | Міхаэль Эйтан | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Біньямін Нетаньяху | ||||||
Папярэднік | Біньямін Бен-Эліэзер | ||||||
Пераемнік | Іцхак Леві | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Арыэль Шарон | ||||||
Папярэднік | Шымон Перэс | ||||||
Пераемнік | Сільван Шалом | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Арыэль Шарон | ||||||
Папярэднік | Сільван Шалом | ||||||
Пераемнік | Эхуд Ольмерт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1949[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Род | Netanyahu family[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | іўр.: בנימין נתניהו[3] | ||||||
Бацька | Benzion Netanyahu[d] | ||||||
Маці | Цыля Нетаньяху (Сегаль) | ||||||
Жонка |
1) Міхаль (Мікі) Вейцман (Герэн) 2) Флор Кейтс 3) Сара Бен-Арцы |
||||||
Дзеці | Noa Roth[d], Yair Netanyahu[d] і Avner Netanyahu[d] | ||||||
Веравызнанне | Іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр прыродазнаўчых навук[d] (1977) | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, дзяржаўны дзеяч, ваенны, палітычны публіцыст, палітолаг | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | politics of Israel[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Ізраіль | ||||||
Род войскаў | Армія абароны Ізраіля[d] | ||||||
Званне | Seren[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт |
netanyahu.org.il (іўрыт) netanyahu.org.il/… (англ.) netanyahu.org.il/… (ар.) netanyahu.org.il/… (руск.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біньямін Нетаньяху (іўр. בנימין נתניהו Bīnyāmīn Nētanyāhū — Бін'ямін Нэтан'ягу; нар. 21 кастрычніка 1949 года, Тэль-Авіў) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля ў перыяд з 1996 па 1999 год, прэм’ер-міністр Ізраіля з 2009 па 2021 год. Лідар партыі Лікуд (1993—1999 і з 2005). Тры разы займаў пасаду міністра фінансаў Ізраіля; 9 жніўня 2005 года сышоў з гэтай пасады ў адстаўку на знак пратэсту супраць ліквідацыі ізраільскіх паселішчаў у сектары Газа. У снежні 2005 года стаў лідарам апазіцыі ў Кнэсеце.
На выбарах у Кнэсет 18-га склікання партыя Лікуд заняла 2-е месца і атрымала 27 мандатаў у Кнэсеце. Першае месца заняла партыя Кадзіма, але лідару гэтай партыі Цыпі Ліўні не ўдалося сфармаваць урад, і прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс даручыў фарміраванне ўрада лідару Лікуда Біньяміну Нетаньяху. Нетаньяху з’яўляецца першым прэм’ер-міністрам Ізраіля, які нарадзіўся пасля абвяшчэння незалежнасці.
Паходжанне. Сям’я
Продкі паходзяць з Беларусі. Яго прадзед Натан Мілейкоўскі нарадзіўся ў мястэчку Крэве (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Жаніўся тры разы, першы раз з Міхаль Вейцман, ад яе мае дачку Ноа (нар. 29 красавіка 1978). У 1981 годзе развёўся з Міхаль і ажаніўся з Флор Кейтс. Яна з Брытаніі, не была яўрэйкай, але перад шлюбам перайшла ў іўдаізм. Трэцяй жонкай стала Сара Бен-Арцы. Яна нарадзіла Біньяміну дваіх сыноў: Яіра і Аўнера.
Дзяцінства і маладосць
Нарадзіўся ў Ізраілі ў горадзе Тэль-Авіў. Яго бацькі няверуючыя яўрэі. Маці — Цыля Сегаль (1912—2000). Тата — Бенцыён Нетаньяху (1910—2012) паходзіў з Варшавы (Прывіслініскі край, Расійская імперыя; цяпер Польшча). Яны мелі трох дзяцей. Біньямін быў другім дзіцём. Сям’я з 1956 па 1958 і зноў з 1963 па 1967 жыла ў ЗША ў ваколіцах Філадэльфіі (штат Пенсільванія). У маладосці служыў у войску дзяржавы Ізраіль, браў удзел у вайсковых аперацыях. Потым вучыўся ў ЗША, скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю.
Пачатак кар’еры
Пасля заканчэння ВНУ працаваў у ЗША дарадцам у Бостанскай кансалтынгавай фірме. Вярнуўся ў Ізраіль, дзе ў 1978 заснаваў Інстытут імя Ёнатана Нетаньяху (названы ў гонар брата, які загінуў падчас антытэрарыстычнай аперацыі). З 1980 па 1982 працаваў камерцыйным дырэктарам у гандлёвай фірме ў Іерусаліме.
Дзяржаўная служба
З 1982 па 1984 гады служыў намеснікам пасла ў ЗША. З 1984 па 1988 гады Б. Нетаньяху быў прадстаўніком Ізраіля ў Сувязі аб’яднаных народаў. У 1993 годзе стаў старшынём партыі Лікуд.
Першы ўрад
У 1996 годзе перамог на выбарах і стаў самым маладым старшынём урада Ізраіля. Кіраваў з чэрвеня 1996 па ліпень 1999. У 1999 годзе з-за паражэння на выбарах (дзе перамог Эхуд Барак) пакінуў дзяржаўную службу.
Другі ўрад
Вярнуўся ва ўрад Ізраіля ў 2002 годзе, пасля таго як прэм’ер-міністрам стаў Арыэль Шарон. Б. Нетаньяху быў міністрам замежных спраў (2002—2003) і міністрам фінансаў (2003—2005). У 2005 годзе падаў у адстаўку. У тым жа годзе ўзначаліў партыю Лікуд з-за таго, што яе колішні старшыня А. Шарон перайшоў у партыю Кадзіма.
Трэці ўрад. Старшыня
10 лютага 2009 года на выбарах у Кнэсет Ізраіля партыя Лікуд перамагла. Б. Нетаньяху стаў старшынёй урада[4]. Займае гэтую пасаду і ў 2018 годзе; кіруе ўрадам даўжэй, чым усе іншыя прэм’ер-міністры ў гісторыі Ізраіля.
Погляды
Б. Нетаньяху лічыцца палітыкам правых поглядаў. З’яўляецца прыхільнікам захавання за Ізраілем земляў, што знаходзяцца паміж ракой Іардан і Міжземным морам. Выступае за адзіны і непадзельны Іерусалім, які павінен застацца сталіцай Ізраіля, за захаванне Ізраіля як нацыянальнай яўрэйскай дзяржавы. У той жа час пад яго кіраўніцтвам ва ўрадзе Ізраіля працавалі і працуюць неяўрэі (напрыклад, друз Аюб Кара).
Кнігі
- International Terrorism: Challenge and Response (The Jonathon Institute, 1980) (ISBN 0-87855-894-2)
- Terrorism: How the West Can Win (Як дэмакратыі могуць перамагчы тэрарызм) (Farrar Straus & Giroux, 1986) (ISBN 0-380-70321-1)
- A Place Among the Nations (Bantam, 1993) (ISBN 0-553-08974-9) (Месца пад сонцам Архівавана 25 ліпеня 2015. (руск.))
- Fighting Terrorism: How Democracies Can Defeat Domestic and International Terrorism (Diane Pub Co, 1995) (ISBN 0-374-52497-1)
- A Durable Peace: Israel and Its Place Among the Nations (Warner Books, 2000) (ISBN 0-446-52306-2)
Зноскі
- 1 2 חה"כ בנימין נתניהו — Кнесет.
- ↑ Benjamin Netanjahu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ מאחורי אשת הצללים: סיפור חייה של אם ראש הממשלה
- ↑ "Ізраіль выбірае парламент і прэм'ера". 10 лютага 2009. Праверана 18 снежня 2017.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|выдавец=
ігнараваны (даведка)
Спасылкі
- Сайт Біньяміна Нетаньяху Архівавана 5 снежня 2008.