Біл Хейдэр
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1978(1978-06-07) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Мэгі Кэры[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, комік, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, шоўранер, кінарэжысёр, музыкант, television writer, тэлерэжысёр, тэлепрадзюсар, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0352778
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Томас Хейдэр-малодшы (англ.: William Thomas Hader Jr.; нар. 7 чэрвеня 1978) — амерыканскі акцёр, комік, сцэнарыст, прадзюсар і рэжысёр. Лаўрэат трох прэмій «Эмі», а таксама намінант на прэмію «Залаты глобус». Хейдэр дамогся вядомасці дзякуючы працы над вар’етэ-шоу «Saturday Night Live», якая прынесла яму дзве намінацыі на прэмію «Эмі», а таксама ўзнагароду Пібадзі. Пачынаючы з 2018 года, ён выконваў вядучую ролю ў серыяле HBO «Бары», дзе таксама выступаў са-стваральнікам. За сваю працу над шоу ён выйграў прэміі «Эмі», Гільдыі рэжысёраў і сцэнарыстаў ЗША, а таксама быў намінаваны на «Залаты глобус». Ён таксама з’яўляецца стваральнікам псеўдадакуменальнага тэлесерыяла «Дакументалістыка сёння!» (2015).

Хейдэр вядомы па ролях другога плана ў такіх фільмах, як «SuperПерцы» (2007), «Салдаты няўдачы» (2008), «У пралёце» (2008), «Парк культуры і адпачынку» (2009), «Пол: Сакрэтны матэрыялальчык» (2011), «Людзі ў чорным 3» (2012), «План Мэгі» (2015) і «Яно 2» (2019), а таксама па галоўных ролях у фільмах «Двайняты» (2014) і «Дзяўчына без комплексаў» (2015). Сярод праектаў Хейдэра як акцёра агучвання лічацца такія мультфільмы, як франшыза «Хмарна, магчымы ападкі ў выглядзе фрыкадэлек» (2009—2014), «Універсітэт монстраў» (2013), «Турба» (2013), «Галаваломка» (2015), «У пошуках Доры» (2016), франшыза «Angry Birds» (2016—2019) і «Ральф супраць Інтэрнэту» (2018).

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.