Білі Джын Кінг | |
---|---|
Нарадзілася |
22 лістапада 1943[1][2][…] (80 гадоў) |
Грамадзянства | ЗША |
Рост | 164 см |
Прафесійная кар’ера | 1959–1983 |
Вядучая рука | правая (аднаручны бэкхэнд) |
Прызавыя грошы | $1,966,487 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 695–155 (81.76%) |
Тытулы | 129 (67 у Адкрытай эры) |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (1966) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1968) |
Францыя | перамога (1972) |
Уімблдан | перамога (1966, 1967, 1968, 1972, 1973, 1975) |
ЗША | перамога (1967, 1971, 1972, 1974) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 87–37 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (1967) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (1965, 1969) |
Францыя | перамога (1972) |
Уімблдан | перамога (1961, 1962, 1965, 1967, 1968, 1970, 1971, 1972, 1973, 1979) |
ЗША | перамога (1964, 1967, 1974, 1978, 1980) |
Змяшаны парны разрад | |
Тытулы | 11 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1968) |
Францыя | перамога (1967, 1970) |
Уімблдан | перамога (1967, 1971, 1973, 1974) |
ЗША | перамога (1967, 1971, 1973, 1976) |
Кубак федэрацый |
перамога (1963, 1966, 1967, 1976) (як гулец і капітан) перамога (1977, 1978, 1979, 1996) (як капітан) |
billiejeanking.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Завяршыла выступы |
Білі Джын Кінг (анг. Billie Jean King, у дзявоцтве Мофіт (анг. Moffitt), нар. 22 лістапада 1943 года, Лонг-Біч, штат Каліфорнія, ЗША) — знакамітая амерыканская тэнісістка. Выступала ў 60-80 гадах XX стагоддзя. Рэкардсменка па колькасці перамог на Уімблданскім турніры. Актыўны змагар за раўнапраўе жанчын і мужчын у спорце.
Біяграфія
1960 — пачатак выступаў. У 1968 годзе афіцыйна становіцца прафесіяналам.
Спартсменцы не было і семнаццаці, калі яна першынствавала ў чэмпіянаце ЗША-60 на цвёрдых кортах ў парным разрадзе разам з Дарлін Хард.
У 1961 годзе яна, будучы ў складзе каманды краіны ў Кубку Уайтмана, перамагла ў двух з трох матчаў.
У 1966 годзе выйграла свой першы турнір Вялікага Шлема ў адзіночным разрадзе — Уімблдан.
У 1965 годзе спартсменка спалучалася шлюбам з Ларэнса Кінгам і вядомая свеце пад гэтым прозвішчам. У далейшым шлюб распаўся, але Білі-Джын пакінула прозвішча былога мужа.
Кінг — адна з нешматлікіх гульцоў, што выйгралі ўсе турніры Вялікага Шлема. Праўда, у розны час. На Уімблдане і Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна перамагала ва ўсіх трох намінацыях (у «адзіночцы», у пары і ў міксце).
У 1966, 1967, 1968, 1972 гадах была наймацнейшай тэнісісткай свету і абвяшчалася гульцом года.
На працягу ўсёй кар’еры супернічала з выбітнай тэнісісткай Маргарэт Сміт-Корт.
З’яўляецца самым узроставым прафесійным гульцом, які выйграў адзіночны турнір WTA. Выйграла турнір у Бірмінгеме ў 1983 годзе ва ўзросце 39 гадоў, 7 месяцаў, 23 дзён.
У 1983 годзе завяршыла выступленні.
У 1987 годзе прынятая ў Міжнародную залу тэніснай славы.
У 1990 годзе ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых амерыканцаў 20-га стагоддзя. У 2009 годзе ўзнагароджана Прэзідэнцкім медалём Свабоды, вышэйшым грамадзянскім знакам адрознення ў ЗША.
Зноскі
- 1 2 Tingay L. 100 years of Wimbledon — London Borough of Enfield: Guinness Superlatives, 1977. — P. 212.
- ↑ Billie Jean King // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.268
Спасылкі
- Профіль на сайце WTA Архівавана 5 ліпеня 2009.