Білі Боб Торнтан | |
---|---|
англ.: Billy Bob Thornton[1] | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1955[2][3][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Raymond Thornton[d][4] |
Маці | Virginia Roberta Faulkner[d][4] |
Жонка | Connie Angland[d] |
Дзеці | Harry James Thornton[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, кінаакцёр, сцэнарыст, музыкант, спявак, акцёр агучвання, тэлеакцёр, аўтар песень, кінапрадзюсар, студыйны музыкант, рэжысёр |
Кірунак | кантры-рок і блюз-рок |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000671 |
billybobthornton.net | |
![]() |
Білі Боб Торнтан (англ.: Billy Bob Thornton; нар. 4 жніўня 1955, Хот-Спрынгс, Арканзас) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і спявак. Стаў шырока вядомы пасля выхаду драмы «Навостранае лязо» (1996), за напісанне сцэнарыя да якой Торнтан атрымаў прэмію «Оскар».
Біяграфія
Білі Боб Торнтан нарадзіўся ў горадзе Хот-Спрынгс, штат Арканзас. Яго бацька Уілі Рэй Торнтан выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце і працаваў па сумяшчальніцтве баскетбольным трэнерам. У сям’і акрамя Білі Боба, было яшчэ трое сыноў — Джымі Дон, Джым Бін і Джон Дэвід. У дзяцінстве Білі Боб шмат часу праводзіў са сваім дзядулем — Оцісам Торнтанам, які працаваў лесніком і жыў у маленькай хаціне пасярод лесу.
У школе ён хацеў стаць музыкантам і граў на барабанах у гурце «Stone Cold Fever». Потым пачаў кар’еру спевака ў калектыве «Tres Hombres».
Сусветную славу Торнтану прынесла драма «Навостранае лязо» (1996). У ёй ён выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, выканаўцам галоўнай ролі і аўтарам сцэнарыя, які прынёс яму адзіную ў кар’еры прэмію «Оскар».
7 кастрычніка 2004 года ён атрымаў уласную зорку на галівудскай «Алеі Славы» ў Галівудзе.
Фільмаграфія
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Мярцвяк | Dead Man | Вялікі Джордж Дракуліс | |
ф | Любоў насамрэч | Love Actually | прэзідэнт ЗША |