Горад
Білінгс
Billings
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Білінгс (англ.: Billings) — найбуйнейшы горад штата Мантана, ЗША. Насельніцтва - 101.876 чалавек па стане на 2007 год.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1877 годзе.
Геаграфія
Размешчаны ў паўднёвай частцы штата на беразе ракі Йелаўстан.
Паводле дадзеных бюро статыстыкі ЗША, горад займае агульную плошчу 87.6 км², з якіх 87.3 км² прыпадае на сушу і 0.3 км² - на водныя рэсурсы. Усяго 0.33% агульнай плошчы горада занята вадой.
Клімат
Білінгс мае паўпустынны клімат (BSk паводле класіфікацыі клімату Кепена) з гарачым летам і халоднай, сухой зімой. Тэмпература летам можа дасягаць 38 °C (1-3 разы за год) і падаць да -17 °C у начны час сутак зімой (17-18 такіх начэй за год). Ападкаў у выглядзе снегу выпадае ў сярэднім 146 см у год, але з-за цяпла, якое прыносіць у горад ветрам Чынук са снежня па сакавік, снежны полаг у Білінгсе не сталы. У цэлым замаразкі ў горадзе пачынаюцца ў канцы верасня - пачатку кастрычніка і заканчваюцца ў канцы красавіка - пачатку мая. Вясна і восень у Білінгсе ў асноўным лагодныя, але кароткія. Вятры, досыць моцныя час ад часу, лічацца "лёгкімі" ў параўнанні з астатняй Мантанай. Сярэднегадавая тэмпература - 8,9 °C Сярэднегадавая хуткасць ветра - 4,7 м/с Сярэднегадавая вільготнасць паветра - 56 %
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.