Більдзюгскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шаркаўшчынскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Більдзюгі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 297 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Більдзю́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Більдзюгі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР (з 20 верасня 1944 года — Полацкай, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай).
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а сельсавет далучаны да Браслаўскага раёна. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Більдзюгскага сельсавета 41 населены пункт[1].
8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ручайскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Каўшэлева» (вёскі Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы)[2]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Гернуты, Камароўшчына, Пушалаты, хутары Буда і Жвіранка[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі)[4]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Гарбачонкі[5].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзіць 41 населены пункт (2023 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[6] | Насельніцтва, 2019[7] |
---|---|---|---|
Астаноўка | вёска | 11 | 4 |
Аўласы | хутар | 7 | 2 |
Бардзенцы | вёска | 29 | 19 |
Барок | вёска | 9 | 6 |
Барсучына | вёска | 21 | 8 |
Більдзюгі | аграгарадок | 532 | 431 |
Ваўчкі | вёска | 8 | 1 |
Вішнявец | вёска | 69 | 49 |
Галінова | вёска | 49 | 27 |
Гарбачонкі* | хутар | 1 | — |
Грыбоўшчына | вёска | 7 | 3 |
Дварышча | вёска | 7 | 5 |
Дрывасекі | хутар | 1 | — |
Дубоўка | вёска | — | — |
Забор’е | вёска | 56 | 23 |
Запруддзе | вёска | 82 | 47 |
Зарэчча | вёска | 30 | 28 |
Кадрышкі | вёска | 3 | — |
Казакі | вёска | 24 | 13 |
Канашоўка | вёска | — | — |
Карчы Мількаўскія | хутар | 3 | 1 |
Каты | вёска | 11 | 3 |
Каўшэлева | вёска | 196 | 136 |
Краснае | вёска | 14 | 5 |
Кубелеўшчына | вёска | 127 | 105 |
Ляды | хутар | 4 | 1 |
Малінова | вёска | 2 | 1 |
Мікалаёўка | хутар | 1 | — |
Наваселле | аграгарадок | 417 | 323 |
Непрынікі | хутар | 2 | 2 |
Падбарок | вёска | 28 | 6 |
Пестуны | вёска | — | — |
Петкуноўшчына | хутар | — | — |
Пілаты | вёска | 4 | 3 |
Праўдзінская | вёска | 9 | 4 |
Рымараўшчына | вёска | 15 | 4 |
Рэчкі | вёска | 11 | 3 |
Сынадворцы | вёска | 14 | 3 |
Цёплая Гара | хутар | 1 | — |
Чарнічкі | вёска | 4 | 5 |
Янішкі | вёска | 9 | 7 |
Яцкаўшчына | вёска | 33 | 19 |
- — хутар Гарбачонкі скасаваны ў 2022 годзе
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1329 чалавек[6], з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 1297 чалавек[7].
Крыніцы
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
- 1 2 Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.